Facebook адмовіцца ад сістэмы распазнання твараў на фотаздымках і відэа
Сацыяльная сетка Facebook перастане выкарыстоўваць сістэму распазнання твараў для аўтаматычнага вызначэння людзей на фотаздымках і відэа.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі сацсеткі.
У Facebook растлумачылі, што такое рашэнне было прынята на фоне росту заклапочанасці грамадства па пытанні выкарыстання гэтай тэхналогіі і адсутнасці дакладных правілаў, якія рэгламентуюць яе выкарыстанне.
Усяго сацсетка выдаліць індывідуальныя шаблоны для распазнання твараў больш як мільярда карыстальнікаў. Чакаецца, што цалкам выдаленне будзе завершана да снежня.
Каментары