Улада

Рэвалюцыя ў шашачкі

Бунт менскіх таксістаў: «052» змагаецца за права працаваць.

Бунт менскіх таксістаў: «052» змагаецца за права працаваць.

У мінулы чацьвер кіраўніцтва прыватнай фірмы «Набат», уладальніцы таксовак «052», паведаміла сваім супрацоўнікам пра прыпыненьне дзейнасьці і масавае звальненьне. У панядзелак у службы «052» мусілі ануляваць ліцэнзію на выкарыстаньне прафэсійнай радыёчастаты. Прычынай гэтага стаўся арышт дырэктара фірмы, якога падазраюць ва ўтойваньні падаткаў.

Ініцыятыва пазбавіць «Набат» ліцэнзіі зыходзіла ад Камітэту дзяржаўнага кантролю. Ягоны дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў выявіў парушэньні ў дзеяньнях ранейшага кіраўніцтва аб’яднаньня. Пасьля гэтага Мінсувязі й вырашыла адклікаць ліцэнзію.

Кіроўцы ня сталі чакаць панядзелка: у пятніцу блізка паўсотні таксовак заблякавалі пад’езд да будынку АНТ на вул.Камуністычнай. Таксісты патрабавалі жывога этэру, каб зьвярнуць увагу на пагрозу масавага звальненьня. Пад аховай міліцыі да іх выйшла здымачная група, якая запісала патрабаваньні маніфэстантаў. Пасьля таксісты паслухмяна разьехаліся на загад ДАІ, пагразіўшы наастатак: будзе вам каляровая рэвалюцыя – жоўтая ў чорныя шашачкі.

Кіраўніцтва «Набату» прыкладае ўсе намаганьні, каб знайсьці выйсьце з сытуацыі. І пэўныя посьпехі ёсьць. Прынамсі гэты панядзелак ня стаў апошнім для прадпрыемства – дыспэтчарская служба прымае замовы. Як патлумачыла адна зь яе супрацоўніц, таксоўкі карыстаюцца другім каналам радыёчастотаў – аматарскім. «Вырашэньне пытаньня зь ліцэнзіяй можа расьцягнуцца на некалькі дзён, аднак мы маем надзею, што ўсё скончыцца добра», – з аптымізмам зазначыла яна.

«052» – найбуйнейшая менская служба таксовак: аўтапарк яе налічвае паўтысячы аўтамабіляў, на якіх працуе каля 700 кіроўцаў.

Сытуацыя з таксоўкамі «052» не адзінкавая ў Беларусі. У Берасьці ад 5 ліпеня працягваецца галадоўка ўладальнікаў маршрутных таксовак. 13 чалавек пратэстуюць супраць рэспубліканскага збору за ўвоз транспарту ў камэрцыйных мэтах. Уладальнікі маршрутак набылі свой транспарт да ўступленьня ў сілу адпаведнага дэкрэту, аднак падатковыя інстанцыі працягваюць накладаць на іх велізарныя штрафы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына16

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране ўпершыню пасля брутальных разгонаў адбыліся новыя акцыі пратэстаў8

Як цяпер адправіць грошы з Літвы ў Беларусь, калі апошні банк адключыў там свае карткі?16

Уіткаф анансуе «добрыя навіны» па Украіне і РФ ужо ў наступныя тыдні6

У Львове ноччу адбыўся тэракт. Загінула дзяўчына-паліцэйскі1

У Брэсцкай крэпасці царкоўнікі хочуць затынкаваць сведчанні вайны. Жыхары горада супраць8

Ці можна назапасіць сон наперад?1

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына16

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць