Грамадства

Былы вязень «Акрэсціна» расказаў, у якіх умовах утрымліваліся хлопцы, якіх арыштавалі за ўключаныя ля ізалятара «Муры» 

У першай палове кастрычніка каля Акрэсціна затрымалі дваіх хлопцаў, якія пад сценамі ізалятара ў машыне ўключылі песню «Разбуры турмы муры». Былы арыштант, якому давялося пазнаёміцца з адным з затрыманых, распавёў «Вясне», што хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах.

Пра хлопцаў амаль няма ніякай інфармацыі. Вядома толькі, што аднаму з іх каля 25 гадоў і на іх было складзена мінімум па два пратаколы. На пачатак лістапада яны знаходзіліся за кратамі ўжо месяц.

Іх затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка за тое, што яны пад’ехалі да ЦІПа на Акрэсціна на электрамабілі Tesla і ўключылі «Муры». Ці выйшлі яны цяпер на волю — невядома. Вось што распавядае былы арыштант:

«У дзень майго вызвалення [5 лістапада], раніцай, усю нашу камеру з рэчамі вывелі і перавялі ў ІЧУ. Мяркуем, прыязджаў Кубракоў і гэта была «паказуха» для яго (гэта па чутках, за гэтую інфармацыю я не адказваю).

Цяпер тое, што я бачыў на свае вочы: перад тым, як з ЦІПа кінуць у камеру ў ІЧУ, мы знялі абутак, тапачкі пераадзець не паспеў, тварам уніз павялі ў камеру басанож і прывялі, як аказалася, у карцар. У карцары знаходзілася разам з намі восем чалавек.

Сам карцар прыкладна 3х3 метры. Падлога бетонная. Шконку ад сцяны адшпільваць забаронена, таму затрыманыя спяць на бетоннай падлозе. У той дзень хлопцы елі без лыжак, ім не далі гарбаты.

У самой камеры цёмна, і яна нагадвае падвальнае памяшканне. Перагародкі ў туалеце адсутнічаюць. Акно можна трохі адкрыць, але сонечнае святло не заходзіць у камеру. Нельга сядзець і дакранацца спінай да сцяны, можна толькі стаяць.

У камеры няма сродкаў асабістай гігіены, акрамя невялікага кавалачка мыла. Калі падчас шмону хтосьці пакіне «лішнюю» кофту — яе забіраюць.

Такіх камер, як я зразумеў, дзве. У адной з іх знаходзіцца адзін хлопец за песню, у другім такім жа карцары — яго сябар. Акрамя гэтых хлопцаў, утрымліваліся затрыманыя яшчэ па арт. 342 КК (цяпер, хутчэй за ўсё, іх ужо перавялі ў СІЗА), а таксама з імі ўтрымліваўся мужчына за распіццё алкаголю. Так, ЦІП мне падаўся санаторыем у параўнанні з гэтым свінарнікам, у якім утрымлівацца людзі».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць