Знешнепалітычная служба ЕС ужо прыступіла да тэхнічных перамоў з Беларуссю, у тым ліку з МЗС краіны, аб рэпатрыяцыі мігрантаў. Пра гэта заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Бруселі яе прадстаўнік Петэр Стана, піша ТАСС.
«Мы наладзілі кантакты з Беларуссю, вярхоўны прадстаўнік ужо двойчы за апошнія дні праводзіў перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі, кансультацыі вядуцца і на іншых узроўнях, — сказаў дыпламат. — Іх адзіная мэта — спрыяць бяспечнай рэпатрыяцыі людзей, якія затрымаліся ў гэтай краіне».
Ён дадаў, што Еўракамісія праводзіць кантакты на экспертным узроўні «з Беларуссю і гуманітарнымі арганізацыямі ААН».
Нагадаем, сітуацыя на польска-беларускай мяжы рэзка абвастрылася 8 лістапада, калі да мяжы падышлі некалькі тысяч мігрантаў.
-
Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі
-
«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак
-
Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота
Каментары