Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам
Старшынёўства АБСЕ было праінфармаванае аб тым, што па стане на 5 снежня два чалавекі, якія прысутнічалі на сустрэчы Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ ў Стакгольме, пасля мерапрыемства атрымалі станоўчыя вынікі тэста на COVID-19.
Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз МЗС Швецыі.
Як раней паведамлялі СМІ Фінляндыі, станоўчы вынік тэста на COVID-19 зафіксаваны ў міністра замежных спраў Фінляндыі Пекі Хаавіста. Ён таксама ўзяў удзел у пасяджэнні ўрада сваёй краіны ў пятніцу.
У сустрэчы ў Стакгольме ўдзельнічалі больш за 50 міністраў замежных спраў, у тым ліку Расіі, ЗША, а таксама Уладзімір Макей, які сустракаўся з Пека Хаавіста. Таксама шэраг сустрэч у Стакгольме правяла і Святлана Ціханоўская.

Сустрэча Уладзіміра Макея з Пека Хаавіста, mfa.gov.by
Каментары