Улада

Лукашэнка: Новых прэзідэнцкіх выбараў «пад эгідай АБСЕ» не будзе

У Беларусі новых прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраннем не будзе. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў сераду на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, паведаміў тэлеканал СТБ.

Лукашэнка заявіў, што пасля таго, як правесці каляровую рэвалюцыю летась не атрымалася, сталі выкарыстоўваць іншыя рычагі ціску на Беларусь.

— Я вас заўсёды папярэджваў і шчыра казаў: мы не ведаем, які новы рычаг яны будуць выкарыстоўваць для ціску на нас. Але тое, што яны разгарнулі супраць нас гібрыдную вайну, — гэта факт. СМІ, дыпламатычны ціск, палітычны ціск з патрабаваннем неадкладна правесці новыя выбары, выпусціўшы так званых палітвязняў гэтых (яны ў іх і не палітвязні). Але не мы выбары павінны праводзіць, яны прыедуць, правядуць пад эгідай АБСЕ. Вы такія цуды дзе-небудзь бачылі? Каб у якую-небудзь краіну чужынцы прыехалі і правялі выбары! Яны ў нашу цывільную краіну прыедуць праводзіць выбары. Вось іх патрабаванне. Натуральна, я на гэта пайсці не магу, — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што нядаўна думаў наконт новых выбараў, але потым перадумаў, паколькі, па яго словах, у грамадстве могуць адбыцца новыя хваляванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць