Грамадзянка Расіі Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні, паведаміў айчым дзяўчыны Сяргей Дудзіч у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
«Нейкае рашэнне можа быць прынятае толькі пасля суда. Але мы ўсё-такі спадзяемся на памілаванне Лукашэнкам. Я ведаю, што Сафія напісала прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Будзем чакаць», — сказаў Дудзіч.
Справа Сафіі Сапегі была перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Дзяўчына абвінавачваецца па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Яна была затрыманая 23 мая разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску рэйсу Афіны — Вільня.
-
Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні
-
Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на англійскай мове
-
«Як ацалець у няштатнай сітуацыі». 24 верасня ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальны дзень інфармавання пра бяспеку
Каментары