Грамадства

Міліцыя будзе рэкламаваць жыццё ў Беларусі, каб да нас прыехала больш замежнікаў

Урад прыняў дзяржаўную праграму аб забеспячэнні правапарадку на бліжэйшыя пяць год. Ёсць там адгалінаванне і па міграцыі. Як адзначаюць улады, апошнім часам назіраецца скарачэнне міграцыйнага прыроста: з’язджаць з краіны стала больш, а прыязджаць — менш. Але ў міліцыі не губляюць аптымізму: да 2025 года разлічваюць атрымаць міграцыйны прырост на 20 тысяч чалавек. Кажуць, трэба рэкламаваць жыццё ў Беларусі за мяжой, каб жадаючых пераехаць да нас было больш.

Па афіцыйных дадзеных, з 2020 года назіраецца павелічэнне колькасці грамадзян Беларусі, якія з’язджаюць за мяжу і застаюцца там. У міліцыі называюць дзве прычыны: попыт на беларускіх спецыялістаў і стабілізацыю абстаноўкі ва Украіне, куды вярнуліся ўкраінцы, якія некалькі апошніх год жылі ў Беларусі, адпаведна, і новых украінцаў у нас не паболела. 

Чаму замежнікі прыязджаюць у Беларусь? Уз’яднанне сям’і, рэпатрыяцыя этнічных беларусаў і, вы не паверыце, для пражывання ў краіне «са стабільнай эканомікай, палітычнай сітуацыяй, а таксама дастаткова высокім узроўнем жыцця ў параўнанні з іншымі краінамі СНД». 

У 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м скарацілася колькасць замежных грамадзян, якія прыязджаюць у Беларусь на працу. У асноўным гэта былі рабочыя з Расіі, Кітая, Украіны і Узбекістана. Беларусы ж часцей за ўсё выязджаюць на працу ў Польшчу, Літву і Расію. 

Як міграцыйныя ўлады плануюць вырашаць праблему? Выдаваць дазволы на сталае пражыванне замежнікам, якія маюць падставы для набыцця тут грамадзянства, таксама па спрошчаным парадку выдаваць грамадзянства беларусам, якія раней пражывалі ў краіне або нарадзіліся тут, даваць міграцыйныя льготы замежным студэнтам і выпускнікам, якія вучыліся ў Беларусі, і высокакваліфікаваным работнікам, а яшчэ кампенсаваць замежнікам расходы на пераезд у Беларусь і першапачатковае ўладкаванне (на гэта з бюджэту выдзяляць 383 840 рублёў).

І самая цікавая прапанова ад уладаў — правядзенне інфармацыйнай кампаніі за мяжой, Беларусь будуць рэкламаваць як краіну для працы і жыцця. Да 2025 года ўлады разлічваюць атрымаць міграцыйны прырост у 20 тысяч чалавек. 

Як пандэмія змяніла міграцыю ва Усходняй Еўропе ў адваротны бок

Беларусы збіраюць подпісы супраць забароны на выезд з краіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць