Меркаванні

Гігін: Казахстан паказаў, што не варта гнаць коней з транзітам улады

Вадзім Гігін, адзін з вядучых ідэолагаў лукашэнкаўскага рэжыму — на сёння ён кіраўнік таварыства «Веды» — на старонках «СБ» выклаў сваё бачанне, чаму ўспыхнуў Казахстан — «краіна, якая, здавалася, у гэтым неспакойным свеце проста выпраменьвала стабільнасць і супакаенне».

У Алматы 4 студзеня дэманстранты не проста ўступілі ў сутычкі з паліцыяй, а здолелі адабраць зброю. Фота Ройтэрз.

«Как такое могло произойти?» — выносіць у загаловак лукашэнкаўскае выданне.

Найперш, на думку гісторыка Гігіна, эканамічная прычына хваляванняў хаваецца ў тым, што газа- і нафтаздабыўныя раёны недаатрымоўвалі фінансаванне для развіцця інфраструктуры, і гэта абвастрыла ў грамадстве пытанне аб справядлівасці размеркавання атрыманых даходаў. Гігін не адмаўляе, што агульная незадаволенасць таксама ўзмацняецца татальнай карупцыяй, «замяшанай на векавых кланавых і родаплемянных традыцыях, якія не змагла разбурыць нават савецкая ўлада». 

Гігін крытыкуе палітычную сістэму Казахстана, якая склалася пасля арганізаванага Назарбаевым транзіту ўлады, на думку Гігіна, «няўдалага». «Такаеў не стаў дэкаратыўнай фігурай», — адзначае Гігін. Сур’ёзныя, не дэкаратыўныя паўнамоцтвы Такаева прывялі да таго, што ў краіне сфарміраваліся два цэнтры кіруючай групы, у выніку чыноўнікі і сілавікі спрытна лавіравалі паміж імі, каб атрымаць болей паўнамоцтваў і рэсурсаў ад кожнага з іх — гэта і падтачыла маналіт улады. 

Аляксандр Лукашэнка падчас саміта СНД у Пецярбурзе. 29 снежня 2021 года. Скрыншот з відэа.

Гігін бачыць і ўплыў пандэміі ў сваім аналізе сітуацыі ў Казахстане. На ягоную думку, калі ўвесь свет ахоплены посткавіднымі пратэстамі, а Казахстан адным з першых увёў жорсткі каранцін, гэта не магло не адбіцца на настроях у грамадстве, бо такія меры ўдарылі па малым і сярэднім казахскім бізнэсе, робіць выснову аўтар. 

Асаблівую ролю ў казахскіх пратэстах Гігін адводзіць крыміналітэту, які скарыстаўся з сітуацыі нявызначанасці ў краіне. Тут Гігін паўтарае таксама прапагандысцкія клішэ аб нібыта ролі крыміналу ў атачэнні Сяргея Ціханоўскага.

Выводзіць Гігін і схему ўплыву Захаду на падзеі ў Казахстане. На думку Гігіна, у выпадку Казахстана ЗША і Еўропа пайшлі па складаным шляху — праз замежны капітал зрабілі краіну залежнай ад яго. У краіне было зарэгістравана амаль 30 тысяч замежных кампаній, а доля амерыканскіх і еўрапейскіх карпарацый у нафтаздабычы Казахстана перавышала 40 працэнтаў. Гэта прывяло да таго, што сфарміравалася праслойка чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, наўпрост залежных ад замежнікаў. 

Узгадвае Гігін і няўрадавыя арганізацыі і СМІ — структуры, якія адыгрываюць вялікую ролю ва ўсіх перадавых краінах свету. На яго ж думку, дзейнасць 17 тысяч актыўных зарэгістраваных грамадскіх арганізацый і фондаў сталі перадумовай «каляровай рэвалюцыі» і сфарміравалі ў грамадзянскай супольнасці падвойную лаяльнасць, якая якраз цяпер і праявілася. А танальнасць матэрыялаў казахскай рэдакцыі Радыё «Свабода» (якая фінансуецца Вашынгтонам, звяртае ўвагу гісторык) не пакідае сумненняў у тым, што «казахстанскія ўлады, мякка кажучы, з'яўляюцца мішэнню для пастаяннай і нічым не стрыманай крытыкі, якая часам пераходзіць у адкрытае цкаванне». 

Навука падзей у Казахстане ў тым, піша Гігін, што трэба асцярожнасць пры правядзенні канстытуцыйных рэформаў. «Не варта захапляцца прыгожымі схемамі, а любыя хітрыя мадэлі транзіту могуць абярнуцца самымі сумнымі наступствамі», — падсумоўвае ён. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць