Ад рэдакцыі

Ад Рэдакцыі: Прызнанне «НН» экстрэмісцкім фарміраваннем — практычныя і палітычныя высновы з гэтага

На выяве: «Наша Ніва» рэстаўравала бюст Івана Луцкевіча, які сілавікі разбілі ў часе ператрусу 8 ліпеня. Залатым — расколіны.

Спачатку некалькі слоў аб практычных справах, бо «без спраў вера мёртвая».

Першае — гэта бяспека нашых чытачоў і крыніц.

Мы і да гэтага ведалі важнасць яе і даўно зрабілі, што можам, для максімізацыі бяспекі. Мы разумеем, што сілы зла будуць таксама шукаць новыя і новыя спосабы ўзломваць незалежныя выданні, але фільтры бяспекі такія, што нават калі штосьці ўзламаць удасца (а значных узломаў незалежныя выданні — не толькі «Наша Ніва», але і нашы калегі з іншых СМІ, — пакуль не дапускалі), то знішчаецца ці выцякае толькі малая порцыя, вузкі сегмент інфармацыі за невялікі час.

Другое — гэта грошы на выданне.

Калі б не вы, чытачы, і не ваша штотыднёвая падтрымка ў 2020—2021 гадах, Нівы б ужо не было. А так — мы выстаялі, бастыён беларушчыны выстаяў. Мы будзем звяртацца па вашу падтрымку і ў гэтым годзе. Трохі пазней — калі добра абдумаем правільную тактыку і бяспеку працэдур у гэтым пытанні.

У мінулыя гады беларусы ўнутры Беларусі былі скалой, на якой усё стаяла. Зараз, у 2022-м, вялікая гістарычная адказнасць за захаванне бастыёнаў беларушчыны пакладзецца на беларусаў замежжа.

Стандарты журналістыкі «Нашай Нівы» не зменяцца ні на ёту, мы гэта гарантуем.

Мы не прагназуем ніякага падзення чытанасці выдання — кумулятыўна яна працягвае расці, трэнд нязменны ўсе апошнія дзесяцігоддзі і гады. Людзі мяняюць платформы, але ўсё больш чытаюць. Захапляльна назіраць за гэтым.

У новых умовах, з улікам новых патрэб аўдыторыі нам, напэўна, трэба будзе развіваць відэа.

Увесь час падказвайце нам — самі ці праз знаёмых, якая цяпер правільная стратэгія, які кантэнт запатрабаваны цяпер. 

Прызнанне «Нашай Нівы» экстрэмісцкім фарміраваннем больш гаворыць пра тых, хто прызнаў, чым пра «Нашу Ніву».

Мы верым, што ўлады Рэспублікі Беларусь — наўрад ці гэтыя, але ўжо наступныя — зменяць курс і адменяць рашэнні, скіраваныя на абмежаванне правоў грамадзян, у тым ліку і рашэнне адносна «Нашай Нівы».

Як бы цяжка ні было цяпер беларускім пакутнікам, беларускім героям, вы, нашы дарагія, і вы, іх родныя, памятайце: усё будзе мець канец, доля катаў будзе паскуднай.

Некаторыя праводзяць паралелі між сітуацыяй у нашым рэгіёне, у нашай краіне ў наш час і напярэдадні Другой сусветнай. Неразумна. Адрозненне сітуацыі ў тым, што тады нашы народы былі між молатам і кавадлам. Цяпер жа молатавы то куражацца, але рыбентропаў няма з другога боку.

Калі браць Беларусь, то сілы зла — у меншасці, яны хочуць спыніць рух гісторыі тэрорам, але ў тых гістарычных умовах, у якіх мы існуем, яны гэтым толькі паскараюць працэсы.

Штодзень будзем працаваць. Заўтра ўранку «Наша Ніва» таксама апублікуе выключна важныя матэрыялы. Сачыце за стужкай.

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

Стала вядома, ці дазволіў пашпарт БНР яўрэйскай эмігрантцы даехаць у 1920-я гады да Амерыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →