Здарэнне адбылося ў суботу каля 12:20. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны пабачылі, што пад аўтобусам за пярэднім правым колам ляжаў 60-гадовы мужчына.

Фота: МНС
Ён быў у прытомнасці, ляжаў на спіне, аднак самастойна выбрацца не мог.
Работнікі МНС стабілізавалі аўтобус, пнеўматычным дамкратам прыўзнялі яго і акуратна дасталі мужчыну. Яго шпіталізавалі.
Каментары