Грамадства

Закон аб Усебеларускім народным сходзе плануюць падрыхтаваць да верасня. Хоць яшчэ не прагаласавалі па новай Канстытуцыі

Улады плануюць распрацаваць закон аб Усебеларускім народным сходзе да верасня, вынікае з пастановы Саўміна аб падрыхтоўцы заканадаўчых актаў. Пры гэтым беларусам яшчэ трэба будзе вырашыць, ці хочуць яны прымаць Канстытуцыю, у якой прапісаны гэты орган, звяртае ўвагу Zerkalo.io.

У плане падрыхтоўкі законапраектаў рэспубліканскімі органамі на гэты год пазначана, што да верасня павінен быць гатовы праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Адказным за яго падрыхтоўку прызначаны Мінюст, а кантраляваць працэс будзе Галоўнае ўпраўленне па справах дзяржаўных органаў.

Пры гэтым яшчэ няма ўпэўненасці, што гэты законапраект спатрэбіцца. Да рэферэндуму па новай Канстытуцыі застаецца больш двух тыдняў, ён пройдзе 27 лютага. А вынікам галасавання можа быць прыняцце новага дакумента або захаванне старой версіі Асноўнага закона. Па выніках рэферэндуму рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго аддалі галасы больш за палову грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Фармальна не выключаны і варыянт, што рэферэндум будзе прызнаны несапраўдным — калі ў галасаванні возьме ўдзел менш за палову выбаршчыкаў, унесеных у спісы.

Раней старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заяўляў, што праца над падрыхтоўкай законапраекта аб ВНС ужо ідзе.

«Усім дэпутатам трэба падключацца да гэтага працэсу, уносіць прапановы ў Пастаянную камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце па гэтым законапраекце», — казаў ён на пасяджэнні савета Палаты прадстаўнікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня14

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць