Выпадак адбыўся ў Шклове яшчэ ў 2022 годзе.
Знаходзячыся ў бальніцы, 44‑гадовая жанчына страціла доступ да сваёй сім-карты. Для актывацыі новай патрабаваліся пашпартныя даныя, і яна ўвяла інфармацыю з дакумента суседкі па палаце.
Пазней яна аформіла паслугу «А1 Кашалёк» у мабільным дадатку, зарэгістраваным на чужое імя, і пачала браць грошы;
У выніку шкода склала больш за 600 рублёў. Жанчыну хутка ўстанавілі.
У судзе яна прызнала віну і раскаялася, аднак ад дачы паказанняў адмовілася.
Ёй прызначылі штраф (1575 рублёў, а таксама абавязалі вярнуць пацярпелай амаль 620 рублёў.
Каментары