Усяго патроху

«Я напалову этнічная ўкраінка»: Лідзія Ярмошына абурылася санкцыямі супраць яе з боку суседзяў

Экс-старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына распавяла ў эфіры тэлеканала СТБ, што думае аб уведзеных супраць яе санкцыях.

«Напэўна, я знаходжуся пад санкцыямі, не правярала, але гэта не мае значэння. Мяне больш за ўсё абурае той факт, што я апынулася неўязной ва Украіну, не ад таго, што я вельмі туды ўжо імкнуся.

Па-першае, я напалову этнічная ўкраінка, па-другое, мой бацька [Міхаіл Гаркавенка] — баец 1-га Украінскага фронту. Сям'я майго бацькі напалову вымерла падчас таго самага злашчаснага Галадамору ва Украіне, — адзначыла Лідзія Ярмошына. — Я лічу, што гэта абраза: нельга паступаць так з прадстаўнікамі ўласнага этнасу.

Гэта падрыў этнасу, паказчык усім украінцам, што з кожным з іх могуць паступіць падобным чынам па палітычных матывах. Таму гэта з'яўляецца для мяне, мабыць, самым горкім».

Што тычыцца ўсіх астатніх санкцый, экс-старшыня ЦВК даўно прыняла для сябе рашэнне: ездзіць толькі туды, дзе гавораць па-руску.

«Гэта значыць, там, дзе я магу свабодна патлумачыцца, абараніць свае правы, калі яны будуць парушаныя. Таму мяне зусім не прыгнятае немагчымасць з'ездзіць куды-небудзь у еўрапейскія дзяржавы. Тым больш вельмі многае я ўжо бачыла, а цяпер магчымасці інфармацыйнай прасторы дазваляюць віртуальна наведаць любы музей. Бо мяне ж не рэстараны цікавяць і не анучы ў якім-небудзь ангары, а перш за ўсё асаблівая культурная атмасфера той ці іншай краіны», — падзялілася яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску30

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў45

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску30

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць