Улада

Лукашэнка: Ніколі кіраўніцтва Расіі перада мной не ставіла пытанне аб удзеле ў нейкіх аперацыях, у тым ліку і ў гэтай украінскай

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай сітуацыі вакол Украіны. Што сёння сказаў Лукашэнка — цытаты.

«У нас ёсць свае задачы, якія, дарэчы, сумяшчальныя з тым канфліктам і з той аперацыяй, якую Расія праводзіць ва Украіне. Нам трэба закрыць сваю спіну там, і каб яны сапраўды не ўвайшлі ў тыл расійскай групоўцы. Гэта адпавядае нашым інтарэсам. Гэта ў інтарэсах расійскай арміі», — заявіў Лукашэнка.

«У такой сітуацыі нам неабходна неадкладна вызначыць меры па бяспецы нашай краіны і нашых грамадзян. Пры гэтым хачу заўважыць — ніякай надзвычайшчыны. Нічога абсалютна не адбылося», — звярнуў увагу Лукашэнка.

***

«Нічога на поўдні ў найбліжэйшы час не здарыцца. А калі і здарыцца — у нас там дастаткова сіл і сродкаў. Мы павінны баяцца на поўдні толькі правакатараў і дыверсантаў, падонкаў, у тым ліку тых бандытаў і нашых збеглых, якія ў іх у лагерах рыхтуюцца для таго, каб змагацца тут, у Беларусі, супраць нашага народа, — упэўнены беларускі кіраўнік. — Яны выведзеныя ўчора ўвечары, сёння ноччу, і дзяжураць па ўсім перыметры мяжы. Усе памежныя войскі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Гэта мы закрылі ўсю мяжу», — сказаў прэзідэнт.

***

«У нас ёсць свае задачы, якія, дарэчы, сумяшчальныя з тым канфліктам і з той аперацыяй, якую Расія праводзіць ва Украіне. Нам трэба закрыць сваю спіну там, і каб яны сапраўды не ўвайшлі ў тыл расійскай групоўцы. Гэта адпавядае нашым інтарэсам. Гэта ў інтарэсах расійскай арміі», — заявіў Лукашэнка.

***

«Давайце шчыра: а што, NATO, Амерыка і Захад нам пакінулі альтэрнатыву? Нядаўна сёмы ці які пакет санкцый прынялі. Украіна (ніхто яе не падганяў) тыдзень таму забараніла чыгунцы перавозіць наш Калій. Выгадны для іх праект закрыла. Хто яе аб гэтым прасіў? Ніхто. Раней закрылі неба. Зусім нядаўна (заявілі):

«Мы не будзем у вас купляць электраэнергію». Гасподзь з вамі. Прабачце мне, баба з воза - каню лягчэй», - сказаў Лукашэнка.

***

«Яшчэ раз хачу падкрэсліць: нашы людзі павінны быць упэўненыя ў тым, што мы не зробім ніякіх памылковых крокаў. Які. Мы не збіраемся ўцягвацца ў вайну, па-першае. Па-другое, нас пра гэта ніхто не просіць, там без нас здольныя разабрацца. Але яшчэ раз падкрэсліваю: калі трэба, мы акажам усялякую падтрымку».

***

Лукашэнка чарговы раз нагадаў аб узаемных дамоўленасцях і абавязацельствах Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы

«Мы саюзнікі, у нас адпаведная дамова, і нас у гэтым няма чаго папракаць», — сказаў ён.

Ён таксама звярнуў увагу на дзеянні, напрыклад, Польшчы, Літвы, якія накіроўвалі сваіх грамадзян для ўдзелу ў аперацыях ЗША ў Афганістане, Іраку.

«Што там трэба было рабіць палякам, літоўцам, тым жа ўкраінцам у Афганістане і ў Іраку, калі амерыканцы ваявалі? — задаў слушнае пытанне Аляксандр Лукашэнка. — Што там ім трэба было рабіць? А таму што амерыканцы — іх саюзнікі. А чаго да нас прэтэнзіі прад'яўляеце? Расія — наш саюзнік».

«Нам трэба сваю краіну глядзець, не ўцягвацца, — падкрэсліў Лукашэнка. - Я на ўрачыстым сходзе (да Дня Абаронцаў Айчыны 23 лютага гэтага года) сказаў: «Нам ні ў якім разе нельга ўцягнуцца ў дзярмо, з аднаго боку, і стаць здраднікамі». Цяпер, напэўна, вам зразумела, што я меў на ўвазе».

***

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне ўсё ідзе па парадку.

«У нас 27 лютага апошні дзень галасавання (на рэферэндуме). Мы павінны зараз паказаць: мы займаемся справай, доім, кормім, вырашаем іншыя пытанні, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы».

«Я думаю, мы сустрэнемся і ў гэтым фармаце яшчэ пагаворым», - сказаў журналістам Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць