Свет

Італьянцы шукаюць уладальніка 140-метровай яхты. Ім можа быць Пуцін

Ва ўсёй Еўропе мясцовыя ўлады адсочваюць люксавую маёмасць, што можа быць звязаная з блізкімі да Крамля алігархамі. У тым ліку пад увагу паліцыі трапіла шыкоўная «Шахерэзада» — адна з найвялікшых, самых новых і дарагіх яхтаў у свеце.

Фота: Bulent Erbas.

Даўжыня «Шахерэзады», якая знаходзіцца ў італьянскім горадзе Марына дзі Карара, складае каля 140 метраў, яе прыкладны кошт — 700 мільёнаў даляраў. На яхце ёсць дзве верталётныя палубы, басейн, які можна ператварыць у пляцоўку для танцаў, трэнажорная зала з усім патрэбным і пазалочанае ўбранне ў ванных, піша New York Times.

У свеце існуе ўсяго 14 яхтаў даўжынёй не менш за 140 метраў, і «Шахерэзада» — адзіная з іх, чый уладальнік невядомы. Шмат хто лічыць, што ім можа быць мільярдэр з Блізкага Усходу ці нейкі расіянін, магчыма, нават Уладзімір Пуцін.

Фота: Tom van Oossanen.

Капітан карабля, брытанец Гай Бенэт-Пірс, адмаўляе тое, што Пуцін валодае яхтай ці калі-небудзь на ёй прысутнічаў. Бенэт-Пірс сцвярджае, што ніколі не сустракаўся з Пуціным і што ўладальнік яхты не знаходзіцца пад санкцыямі. Пры гэтым капітан не выключае, што ўладальнік яхты можа быць рускім, але адмаўляецца даваць далейшыя каментарыі праз забарону выдаваць інфармацыю.

Італьянская фінансавая паліцыя адкрыла расследаванне ў дачыненні да невядомага ўладальніка яхты. Следчыя ўжо наведвалі карабель, і Бенэт-Пірс быў вымушаны перадаць ім дакументы, дзе прысутнічае імя загадкавага мільярдэра.

Магчыма, «Шахерэзада» не прыцягвала б столькі ўвагі, калі б не ўзровень сакрэтнасці, што атачае яхту. Каманда карабля і іншы персанал, што працуе на яхце, падпісваюць пагадненні аб нявыдачы інфармацыі, але такая з’ява характэрная і для іншых гіганцкіх яхтаў. Больш дзіўна тое, што на яхце прыкрываюць шыльдачку, дзе пазначаная яе назва.

«Шахерэзада» ў цэнтры. Фота: Gaia Pianigiani / The New York Times.

Калі карабель упершыню з’явіўся ў порце, вакол яго размясцілі высокі металічны бар’ер, які часткова закрывае яхту ад вачэй мінакоў. Некаторыя мясцовыя жыхары кажуць, што ніколі не бачылі нічога падобнага ў выпадку з іншымі яхтамі.

У падтрымку тэорыі, што яхта належыць чалавеку з Блізкага Усходу, сведчыць яе назва — карабель носіць імя гераіні арабскіх казак. Вядома, што ў 2020 годзе «Шахерэзада» была ў Чырвоным моры і заходзіла ў егіпецкі порт Хургада.

Мясцовыя жыхары, у сваю чаргу, кажуць, што чулі, як члены каманды карабля гутарылі па-руску. Яшчэ адна сувязь яхты з Расіяй — тое, што адна з сімфоній рускага кампазітара Рымскага-Корсакава носіць назву «Шахерэзада». Мясцовыя паміж сабой называюць гэты карабель «яхта Пуціна», але ў Італіі гэта ўмоўная назва для любой таямнічай і шалёна раскошнай яхты. Між тым, ёсць звесткі, што нават члены каманды называюць карабель паміж сабой «яхта Пуціна».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць