Усяго патроху1414

Рай побач з Беларуссю

Латвійскі мільянер рэалізаваў у наваколлях горада Цэсіс фантастычны праект, пабудаваўшы Вёску Сонца.

Латвійскі мільянер рэалізаваў у наваколлях горада Цэсіс (90 км на паўночны ўсход ад Рыгі) фантастычны праект.

Выкупіўшы тры тысячы гектараў лесу ён пабудаваў «Вёску Сонца», дзе дзейнічаюць асаблівыя правілы і людзі вядуць зусім іншы распарадак жыцця.

Па‑першае. Трохпавярховыя дамы з экалагічна чыстых матэрыялаў пабудаваны такім чынам з улікам рэльефу мясцовасці, што з вокнаў кожнага асобнага дому не бачныя іншыя дамы.

Па‑другое. Каля кожнага з 300 дамкоў ёсць невялічкае возера і лес, якія ўваходзяць у кошт дзялкі (ад 0,4 да 1,3 га кожны).

Па‑трэцяе, усе дамы абсталяваныя цэнтральнай каналізацыяй (пракладзенай спецтэхнікай пад каранямі соснаў і ялінаў!), высокахуткасным інтэрнэтам, электраэнергіяй, а ў кожным доме ёсць геатэрмальны цеплавы насос са свідравінай 90‑100 м, які ператварае энергію зямлі ў цеплаэнергію. Гэтай цеплаэнергіі круглы год дастаткова для абагрэву дому і падагрэву гарачай вады, і толькі ў лютыя зімнія дні трэба распаліць камін, які таксама ёсць у кожным доме. Вываз смецця і іншыя гарадскія зручнасці таксама ёсць.

Па‑чацвёртае. У лясным горадзе асобныя правілы — напрыклад, няма ніводнага плоту (забаронена) і таксама забаронена трымаць на ланцугу сабак — толькі ў доме. Казулі і іншая жыўнасць свабодна бродзяць па «горадзе», а брэху сабак проста не бывае.

Для расійскіх пакупнікоў гаспадар «гораду» прапануе асаблівыя ўмовы — пры продажы надзелу з домам, кожны з якіх мае не проста адрас, а назву, надзел можна аформіць як «вытворчае памяшканне». Гэта дае права на круглагадавы «шэнген».

З 300 надзелаў прададзеныя пакуль 150. Напрыклад, надзел Цілбіцес з трохпавярховым домам з усімі зручнасцямі, возерам і лесам плошчай 0,44 га каштуе 94 000 еўра.

Адрас «Вёскі сонца»

Паводле ibigdan.livejournal.com

Каментары14

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць