Свет

Зяленскі парламенту Ізраіля: Абыякавасць забівае. Чаму вы не хочаце нам памагчы?

Сёння прэзідэнт Украіны выступіў з прамовай, звернутай да парламента Ізраіля. Прамова была напоўненая болем і дакорам. Зяленскі нагадваў пра паралелі ў колішняй яўрэйскай і сучаснай украінскай трагедыяй, падкрэсліваў, што расійскія снарады і бомбы падаюць і на месцы, святыя для яўрэяў усяго свету. Ён сцвярджае, што ёсць толькі такі выбар: дапамагаць ці быць абыякавымі. А пасярэдніцтва можа быць паміж дзяржавамі, а не паміж дабром і злом.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Андрэй Гудзенка / LIGA.net.

Асноўны змест прамовы Зяленскага:

«Мы ў розных дзяржавах і ў зусім розных умовах. Але пагроза ў нас адна — татальнае знішчэнне народа, дзяржавы, культуры і нават імя. Я хачу, каб вы задумаліся пра 24-га лютага, дзень пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Гэты дзень увайшоў у гісторыю двойчы, і абодва разы — як трагедыя для ўкраінцаў і для яўрэяў.

24 лютага 1920 года была заснаваная НСДАП, партыя, якая забрала мільёны жыццяў, якая знішчыла цэлыя краіны. Праз 102 гады, таксама 24 лютага, быў аддадзены загад аб уварванні Расіі на тэрыторыю Украіны.

Гэтае ўварванне, якое забрала тысячы жыццяў і якое зрабіла мільёны людзей выгнаннікамі. Нашы людзі цяпер раскіданыя па свеце, шукаюць бяспеку, як калісьці шукалі і вы.

Паслухайце, што кажа Крэмль — там гучаць нават тэрміны, якія гучалі ў нацысцкай Германіі.

Падчас Другой сусветнай вайны гэта называлася «канчатковым вырашэннем яўрэйскага пытання». А цяпер у Крамлі гэта называецца «канчатковае вырашэнне ўкраінскага пытання».

Народ Ізраіля, ты бачыў, як расійскія ракеты ўдарылі па Бабіным Яры, дзе пахаваныя больш за сто тысяч ахвяр Халакоста. У першы ж дзень рускія снарады ўдарылі па горадзе Умань, які наведваецца дзясяткамі тысяч яўрэяў штогод.

Упэўнены, што кожнае слова майго звароту ў вашых сэрцах адклікаецца болем, але ці можаце вы растлумачыць, чаму мы да гэтага часу звяртаемся да ўсяго свету па дапамогу, нават да вас звяртаемся па візу?

Абыякавасць забівае, разлікі часта памылковыя, а пасярэдніцтва можа быць паміж дзяржавамі, а не паміж дабром і злом.

Кожны ведае, што ваша супрацьракетная абарона магутная, ваша зброя моцная, вы можаце адстойваць інтарэсы свайго народа і вы можаце абараніць сёння жыццё украінцаў, украінскіх яўрэяў.

Можна доўга пытацца, чаму вы да гэтага часу не далі зброю або чаму не ўвялі санкцыі супраць Расіі? Але гэта будзе ваш выбар. Цяпер у вас ёсць выбар».

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць