Патэлефанавалі ў касы на чыгуначным вакзале і пацікавіліся, ці будуць хадзіць цягнікі ў ЕС.

«Не паступала, на жаль, інфармацыі. Гэтыя цягнікі адмененыя, і аднаўлення пакуль не будзе. Ёсць маршруты ў Расійскую Федэрацыю, яны ідуць транзітам праз Літву. Напрыклад, у Калінінград. Нават калі яны спыняюцца, то гэта тэхнічны прыпынак. Пасажыраў не высаджваюць», — адказалі на вакзале.

Фота: скрыншот з сайта rw.by
Актуальнымі цяпер з’яўляюцца маршруты толькі ў Расію. Напрыклад, у Маскву, Санкт-Пецярбург, Адлер. Усе гарады, у якія курсуюць цягнікі, можна паглядзець тут.
Нагадаем, з 3 красавіка беларусы могуць выехаць з краіны ў ЕС наземным транспартам.
Якія пункты пропуску на мяжы з ЕС працуюць, колькі трэба плаціць за выезд і дзе ёсць электронная чарга
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары