Свет

Кіраўнікі Еўрасаюза і прэм'ер-міністр Славакіі сустрэліся ў Кіеве з Зяленскім і наведалі Бучу

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і прэмʼер-міністр Славакіі Эдуард Гегер завяршылі свой візіт ва Украіну. Сярод іншага яны прыязджалі і ў Бучу, паведаміў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Госці з Еўропы ў Бучы

«Наведалі Бучу. Я паказаў прэзідэнту Еўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен, вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю і прэмʼер-міністру Славакіі Эдуарду Гегеру зверствы, учыненыя расійскімі вайскоўцамі над цывільнымі ўкраінцамі.

Мы ніколі не прабачым ворагу гэтых злачынстваў. Супольна працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара», — заявіў Шмыгаль.

Падчас візіту Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што ўкраінскую заяўку на ўваход у Еўрасаюз хочуць прадставіць Радзе ЕС ужо ўлетку, паведамляе «Reuters».

«Звычайна праходзяць гады, перш чым Рада ЕС прыме заяўку на членства, але Украіна зрабіла гэта за тыдзень ці два, і я заклікаю рухацца наперад як мага хутчэй… Наша мэта — прадставіць заяўку Украіны Радзе гэтым летам», — сказала прэзідэнтка Еўракамісіі.

Урсула фон дэр Ляен сёння таксама афіцыйна перадала прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму апытальнік, запаўненне якога з'яўляецца неабходным крокам для надання Украіне статуса кандыдата ў ЕС.

«Мы будзем гатовыя з адказамі праз тыдзень», — сказаў Зяленскі.

Жазэп Барэль, які таксама прыехаў у Кіеў 8 красавіка, выказаў спадзеў, што Еўрасаюз найбліжэйшымі днямі дасць Украіне яшчэ 500 мільёнаў еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць