Улада33

У Браславе каранавалі цудатворны абраз

У Браславе прайшла цырымонія каранавання папскімі каронамі абраза Божай Маці Ўладркі Азёр. Гэты абрад з'яўляецца ў каталіцкай царкве прызнаннем цудатворнасці іконы.

У Браславе прайшла цырымонія каранавання папскімі каронамі абраза Божай Маці Уладычыцы Азёр. Гэты абрад з'яўляецца ў каталіцкай царкве прызнаннем цудатворнасці іконы.

Згодна з гістарычнымі сведчаннямі, абраз Божай Маці Уладычыцы Азёр калісьці знаходзіўся ў грэка-каталіцкім кляштары, які ў 1832 годзе згарэў ад удару маланкі. Цудоўным чынам абраз захаваўся і ўжо больш за сто гадоў знаходзіцца ў браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Абраз Божай Маці Браслаўскай стаў першай каранаванай іконай у Віцебскай вобласці і сёмай — у Беларусі. Раней пацверджанне сваёй цудатворнасці атрымалі шэсць абразоў: Маці Божай Берасцейскай (1996 год), Маці Божай Будслаўскай (1998), мінскі абраз Беззаганнага Зачацця Божай Маці (2005), Маці Божай Кангрэгацкай ў фарным касцёле Гродна (2005), Маці Божай Гудагайскай (2007), Божай Маці Тракельскай (2009).

Каранацыя прайшла на часовым алтары, выбудаваным у форме карабля даўжынёй 32 метры, устаноўленым у двары браслаўскага касцёла. Побач з алтаром на невялікай яхце пад белымі ветразямі быў устаноўлены абраз, упрыгожаны вянком з белых лілей. Сам алтар быў увенчаны мачтай у выглядзе крыжа вышынёй 22 метры. На алтары знаходзіўся хор, малітоўныя песнапенні якога суправаджалі цырымонію.

Боскую літургію і абрад каранацыі ўзначаліў ксёндз-кардынал Йахім Майснер, мітрапаліт Кёльнскі. Перад абрадам каранацыі ён прачытаў пропаведзь, якую з нямецкай мовы вернікам пераклалі на беларускую.

На плошчы каля касцёла, па розных ацэнках, сабралася ад пяці да дзесяці тысяч чалавек з розных гарадоў Беларусі і шэрагу іншых краін. Многія паломнікі прыйшлі пакланіцца браслаўскай святыні пехатой. На цырымоніі прысутнічалі паслы і прадстаўнікі дыпламатычных місій Індыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Славакіі, Польшчы, каля 30 іерархаў каталіцкай царквы з 11 краін (Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Італіі, Славакіі, Вялікабрытаніі, ЗША), а таксама прадстаўнікі Грэка-каталіцкай і Рускай праваслаўнай цэркваў.

Залатыя кароны, вырабленыя ў Кракаве, былі надзетыя спачатку на Ісуса, а потым на Божую Маці. Пасля гэтага біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін учыніў акт пасвячэння Віцебскай дыяцэзіі пад апеку Божай Маці Браслаўскай, пасля чаго абраз размясцілі высока над алтаром-яхтай для ўсеагульнага агляду.

Пасля цырымоніі вернікі з розных краін паднеслі ахвярныя дары абразу. Сярод іх былі залаты ружанец, некалькі залатых чашаў, расшытыя абрусы для алтара, партрэты папы рымскага Яна Паўла ІІ, абразы, свечкі.

Завершыцца цырымонія ўрачыстым перанясеннем каранаванага абраза ў галоўны алтар касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Таццяна Чабатарова, БелаПАН

Каментары3

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі47

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі47

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →