Украінцы ліквідавалі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з «ЛНР»
Украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з «ЛНР». Гэта камандзір аднаго з батальёнаў, падпалкоўнік Міхаіл Кішчык, больш вядомы як «Міша Чачэн».

У кароткім некралогу, які напісаў кіраўнік «урада ЛНР» Сяргей Казлоў, паведамляецца, што «Чачэн» трапіў у акружэнне пад Крамяной на захадзе Луганскай вобласці, дзе напярэдадні ішлі жорсткія баі.
Кішчык-«Чачэн» атрымаў вядомасць у 2014 годзе, калі ўзначаліў адзін з казачых батальёнаў, якія ваявалі на баку самаабвешчанай «ЛНР». Ягонае падраздзяленне неаднаразова абвінавачвалі ў марадзёрстве на тых тэрыторыях, якія батальён займаў.
У 2016 годзе, калі сітуацыя ў Данбасе была адносна стабільнай, «Новая газета» ў сваім расследаванні называла Кішчыка адным з арганізатараў шэрых схемаў па пастаўках кантрабанды праз лінію судакранання.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары