Аўто

На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 

На днях на некаторых прыгранічных запраўках дызельнае паліва сталі прадаваць па 3,58 рубля (у 1,5 разу даражэй, чым на іншых АЗС краіны). Згадваўся асаблівы від ДП-Л-К5 ECO. Ён прызначаны для запраўкі замежных фур. Журналісты Onliner заехалі на пару такіх АЗС у Брэсце, каб зірнуць, як ідзе гандаль. Аказалася, не вельмі.

Фота: Onliner

Беларусь у якасці люстэркавых санкцый увяла забарону на ўезд грузавому транспарту, зарэгістраванага ў ЕС. Было вызначана некалькі месцаў, куды дазволена рухацца такім фурам для перачэпкі прычэпаў з грузамі. Усе гэтыя месцы знаходзяцца ў памежжы. Менавіта на запраўках, размешчаных непадалёк ад мяжы, і ўвялі гандаль новым відам дызелю за 3,58 рубля. Стандартнае дызельнага паліва на ўнутраным рынку каштуе 2,34 рубля.

«Белнафтахім» у сваім каментарыі спасылаўся на пастанову Саўміна №276. У ёй і замацавана, што на некаторых прыгранічных аўтазапраўках павінны прадаваць ДП-Л-К5, сорт С, ЕСО, ці ДП-З-К5, сорт F, ECO, ці ДП-З-К5, клас 0, ECO, ці ДП-З-К5, клас 2, ЕСО. Там жа паказаны і спіс заправак, на якіх будуць прадаваць дарагі дызель.

«У пералік патрапілі 12 прыгранічных АЗС, замацаваных за пунктамі пропуску і вызначанымі месцамі здзяйснення грузавых аперацый і перачэпкі, згодна з вызначаным маршрутам руху, — гаворыцца ў паведамленні канцэрна. — Цана на яго будзе вышэйшай за ўзровень рознічнай цаны на звычайныя віды дызельнага паліва ў РБ».

Але ўчора ажыятажу на прыгранічных запраўках не было.

Чаму не едуць запраўляцца? Быццам бы нават з улікам падаражання беларускі дызель таннейшы за польскі. 3,58 беларускага рубля за літр — гэта 1,41 даляра. У суседняй з Брэстам Польшчы літр дызпаліва каштуе 1,65 даляра. Па ідэі, тут запаўняць бак больш выгадна. У чым справа?

«Раней у нас тут былі чэргі. А цяпер паток рэзка знізіўся: нас абавязалі прадаваць менавіта ДП-ECO. З новай цаной дызелю за літр выходзіць роўна на адзін злоты танней, чым у Польшчы.

Аднак кіроўцам-міжнароднікам у «суседзяў» вяртаюць ПДВ (падатак на даданую вартасць). Таму яны ўсе рэзка сталі запраўляцца з таго боку мяжы. З вяртаннем ПДВ у Польшчы выходзіць танней.

І вось гэтыя два дні перасталі да нас заязджаць так, як раней», — тлумачылі журналістам на запраўцы каля пункта пропуску «Казловічы».

Думку пра выгаду за кошт вяртання ПДВ у Польшчы паўтарыў і аператар з другой прыгранічнай запраўкі.

Павышаную цану на паліва на прыгранічных АЗС увялі з 19 мая.

Каментары

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў20

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

Беларуска купіла 1,5 кілаграма ежы ўсяго за 8 капеек. Што гэта такое?4

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Бондарава патрабуе, каб прыпынкі ў транспарце аб'яўлялі яшчэ і на рускай мове. «Мінсктранс» адказаў, што гэта немагчыма35

NASA падзялілася новым здымкам «Каляднай ялінкі» з зорак

Што цяпер разумней — траціць ці ашчаджаць? Адказвае эканаміст6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў20

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →