Грамадства

Стрыжак пра пагрозы шантажом: Хочаце грошай? Можаце скрасці маю картку, там 150 еўра

Андрэй Стрыжак пракаментаваў гісторыю з магчымым шантажом. Нагадаем, Ігар Макар заявіў «Нашай Ніве», што ў 2020 годзе Павел Кулажанка схіляў яго да вымагання грошай у Стрыжака. Макар упэўнены, што таксама гутарка ішла пра забойства заснавальніка фонду BYSOL.

Андрэй Стрыжак каментуе гэтыя навіны так:

«У 2020 годзе шмат чаго адбывалася. Гэта быў перыяд самага вялікага хэйту ў мой адрас — за ўсю маю прафесійную дзейнасць. У той час было шмат розных закідаў, было шмат чутак і плётак. Але не прыгадаю нічога, што было б звязанае менавіта са спадаром Кулажанкам. 

З самім Паўлам асабіста мы не знаёмыя. Я ведаю, што ёсць такі чалавек, ён у «Супраціве», моцна крытыкуе Ціханоўскую і канцэпт дапамогі аштрафаваным… Але гэта яго права, чалавек цалкам мае права на крытыку».

Ігар Макар: Павел Кулажанка прапаноўваў шантажаваць ці атруціць Андрэя Стрыжака АЎДЫЯ

Канец 2020 года Стрыжак называе вельмі складаным часам. Але, запэўнівае, тады з Кулажанкам ён ніяк не перасякаўся.

«Да таго ж, трэба разумець, што калі адбываюцца падобныя сітуацыі, то трэба глядзець, каму гэта можа быць карысна. І варта памятаць, што беларускай уладзе вельмі карысна, каб мы паміж сабой увесь час сраліся.

Улічваючы новую хвалю наездаў на мяне асабіста (новая крыміналка за вайну, пагроза завочнага суда, вялікае інтэрв'ю Гары з СК)… — разважае Андрэй. —

Што тычыцца Карач, мне складана каментаваць. Яна персанаж дастаткова скандальны. Канфлікт з Карач быў, гэта так. Яна вельмі моцна ўключылася ў крытыку нашых дзеянняў, і гэта была дэструктыўная крытыка, хутчэй, наезд. Яна вельмі мяне не любіць і, мяркую, за гэтыя гады нічога не змянілася.

Але разважаць, ці магла яна мець да чагосьці дачыненне — гэта будуць дапушчэнні, а я іх вельмі не люблю. Як вучыў мяне праваабаронца Барыс Звозскаў: на допыце на пытанні «ці дапускаеце?» трэба адказваць: «Таварыш следчы, дапускаць можна ўсё, што заўгодна, нават што вы марсіянін. Але ж гэта не факт».

Пра перспектывы шантажу крымінальнай справай, нейкім кампраматам ці зброяй Андрэй Стрыжак адказвае коратка — гэта не мае сэнсу.

«Па-першае, і ў снежні 2020 года, і цяпер суіснуюць дзве структуры: BY_help і BYSOL. Так, у іх супадае частка сузаснавальнікаў, але нельга казаць, што там ёсць ці быў нейкі адзін рахунак, на якім захоўвалася восем мільёнаў еўра.

Другое: увесь час мы рабілі выплаты, і на той момант большасць сродкаў была проста выплачаная людзям. І калі б тады нехта нешта такое і хацеў зрабіць, такіх грошай у нас проста не было, — расказвае Стрыжак. — Трэцяе. Сістэма нашай працы так выбудаваная, што я не меў і не маю дачынення да фінансавых працэдур. Я не магу камусьці штосьці перавесці, бо не маю ключоў, доступу. Усё гэта было дэцэнтралізавана якраз таму, што мы разумелі: я магу быць лёгкай мішэнню.

Таму, хочаце ад мяне грошай? Можаце хіба скрасці маю банкаўскую картку, там недзе 150 еўра павінна ляжаць.

І каб да мяне прыйшлі нейкія людзі з пагрозамі — яны б сышлі ні з чым. Я б адказаў, што нічога не нарабіў на крыміналку. Лічыце інакш? Калі ласка, ідзіце ў літоўскую паліцыю ці пракуратуру, пішыце заяву, перадайце ім факты, будзем разбірацца. 

Я жыву і дзейнічаю ў прававой краіне, тут шантаж не мае сэнсу. Мы ў Еўропе, хлопцы, тут усё па-іншаму працуе, гэта не Беларусь.

Каб мне пагражалі зброяй — то таксама нічога б не атрымалі, ужо тлумачыў, што не маю доступу да сродкаў фондаў. Ды і з 2015 года я бываў на вайне ў Данбасе, глядзеў у вочы смерці і запалохаць мяне не ўдасца. 

Мяне можна забіць, але такім чынам перамагчы — нельга».

Андрэй тлумачыць: 

«Беларуская ўлада лічыць мяне адным з самых галоўных сваіх ворагаў. Таму я гатовы да розных варыянтаў развіцця падзей, у тым ліку, і што гэта можна быць смяротна небяспечна. Але я жыву ў такім фармаце вельмі даўно. І даволі спакойна стаўлюся да такіх перспектыў. Так, само сабою, ёсць пэўныя меры бяспекі, але шантаж ці пагрозы — дакладна не да мяне.

Што тычыцца пагроз, то я ўвесь час жыву ў фармаце red alert: чакаю, што можа адбыцца ўсё што заўгодна. Проста я да гэтага прызвычаіўся. Пагрозы прылятаюць увесь час, як з боку беларускіх уладаў, так і з боку нейкіх людзей, якім я магу не падабацца.

Сігналы ідуць увесь час, гэта ператварылася ў руціну. Часам мяне папярэджваюць не пра канкрэтных людзей, а пра агульную небяспеку: ёсць вялікі шанец, што нешта можа адбыцца, будзьце пільны! 

Але, калі нешта здарыцца са мною альбо з якім іншым членам каманды, фонд BYSOL працягне працаваць гэтак жа. Мы юрыдычная структура, маем сістэмы бяспекі рознага ўзроўню. 

Фізічным знішчэннем мяне немагчыма забіць BYSOL». 

Каментары

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →