У Магілёве «Чароўныя войскі спецыяльнага прызначэння Русі» пасля баявога карагода ўсе апынуліся ў аўтазаку
За «мерапрыемствам» 28 мая назіралі мясцовыя сілавікі. Міліцыянеры папярэдзілі прысутных, што лічаць акцыю незаконнай, аднак далі 30 хвілін на выкананне абраду, піша «Флагшток».
Пасля выканання танца «чарадзейнае войска» было змешчанае ў аўтазак.
Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод 20 затрыманых была адна жыхарка Гомеля. Пасля двух сутак, праведзеных у ІЧУ, удзельнікі акцыі атрымалі штрафы па 10 базавых велічынь.
Ідэалогія «Чароўных войскаў спецыяльнага прызначэння Русі» прадстаўляе сумесь ідэй славянафільства і расійскага паганства. Сектанты вераць у разнастайныя тэорыі змоваў і пры дапамозе сваіх абрадаў жадаюць аднавіць СССР.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары