Вайна

Арастовіч: Каб знішчыць Крымскі мост, туды трэба наносіць тактычны ядзерны ўдар

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч даў вялікае інтэрв'ю вядомаму ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, у якім выказаўся па многіх важных пытаннях: колькасці забітых і параненых байцоў УСУ, барацьбы за Херсон і магчымую атаку на Харкаў, а таксама перспектывы разбурэння Крымскага моста. 

Адносна колькасці забітых украінцаў Арастовіч паўтарыў лічбу, ужо названую ім 11 чэрвеня ў праграме Марка Фейгіна:

«Прыблізна пад 10 тысяч забітымі. Параненымі прыкладна адзін да трох, гэта значыць каля 30 тысяч, але трэба разумець, што 96-98% параненых вяртаюць назад у войска. То-бок гэта не тыя параненыя, якія інвалідамі застаюцца назаўсёды». 

Таксама ён папярэдзіў пра тое, што ў некалькі найбліжэйшых дзён трэба чакаць інтэнсіфікацыі ваенных дзеянняў. Папярэдзіў пра небяспеку жыхароў Харкава, не выключыў магчымасці другой бітвы за горад і параіў вывезці з яго дзяцей. Зрэшты, у тое, што расіяне могуць узяць Харкаў, ён не верыць, лічыць гэта нерэальным. Але наступленне на гэты горад можа быць спробай адцягнуць увагу ад Ізюмскага і Луганскага кірункаў. 

Крануўся Арастовіч і перспектыў наступлення на Херсоншчыне. Ён паведаміў, што пры вызваленні Херсона акупантаў, якія там жывуць, будуць расстрэльваць Гэта тычыцца тых, хто «не здымецца і сыдзе, а наадварот, прыцягнуў свае сем'і ў пустыя кватэры чужых людзей». Пры гэтым ён адзначыў, што УСУ нібыта знаходзяцца за 15-18 км ад Херсона. Горад, маўляў, ужо відаць з бінокля.

Што да перспектыў разбурэння Крымскага моста, анансаванага апошнім часам, то ён не лічыць гэтую справу простай:

«Па-першае, да Крымскага моста не даб'юць нават амерыканскія гаўбіцы HIMARS пры цяперашніх абрысах поля бою.

Па-другое, знішчыць Крымскі мост — гэта вельмі складаная тэхнічная задача … Ён так зроблены, што туды тактычны ядзерны удар трэба наносіць, каб яго абрынуць, бо нават прылёт пяці тон выбухоўкі гэтую апору не разбурыць да канца.

А што тычыцца палатна — яно хутка аднаўляецца». Таксама ён адзначыў, што ў мост складана трапіць.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць