Улада

Я Чавэса бачыў

Уга Чавэс усё ж прыехаў у Беларусь. Хай візыт атрымаўся і не зусім такі, якім чакалі. У панядзелак 24-га заманілася мне паглядзець на лацінаамэрыканскага дыктатара і аднагодка беларускага прэзыдэнта – ня так часта ў Беларусь прыяжджаюць кіраўнікі не эсэндэўскіх дзяржаваў.

Уга Чавэс усё ж прыехаў у Беларусь. Хай візыт атрымаўся і не зусім такі, якім чакалі. У панядзелак 24-га заманілася мне паглядзець на лацінаамэрыканскага дыктатара і аднагодка беларускага прэзыдэнта – ня так часта ў Беларусь прыяжджаюць кіраўнікі не эсэндэўскіх дзяржаваў. А пра Чавэса ж яшчэ гавораць, што ў параўнаньні зь ім Лукашэнка выглядае сапраўдным амэрыканафілам.

Адзінай для шараговага чалавека магчымасьцю ўбачыць высокага госьця было ўскладаньне кветак на плошчы Перамогі. Плянавалася, што вэнэсуэльскі лідэр зьявіцца там у 13.40. Я й прыйшоў туды ў адпаведны час.

У падземным пераходзе ўжо дзяжурылі прывезеныя аўтобусамі БРСМаўцы, ганаровая варта й прэзыдэнцкі аркестар. У кожнага, хто меўся ўбачыць Чавэса, да адзеньня мусіла быць прышпілена чырвона-зялёная стужка.

Час ішоў, а Чавэс усё не зьяўляўся. Некаторыя цішком пачалі выказваць крамольнае меркаваньне: можа, зусім не прыедзе? Усе нэрваваліся.

Рослыя хлопцы з Акадэміі фізычнага выхаваньня пыталіся адзін аднаго: а дзе тая Вэнэсуэла? Гэта ў Ціхім акіяне? Змучаны музыка з аркестру наракаў, што ад стомы ня ў стане ні сядзець, ні стаяць, ні ляжаць. Сьпёка (30 паводле Цэльсія) і смага сапраўды былі знакамітыя.

Неўзабаве гледачоў пачалі выпускаць на пляц. Мне ўдалося ўплюшчыцца ў шэрагі лукамольцаў і прайсьці на плошчу. (Я быў, напэўна, адзіным бяз той чырвона-зялёнай стужачкі.) Прысутным раздалі беларускія і вэнэсуэльскія сьцягі (я ўзяў вэнэсуэльскі), каб імі вітаць прэзыдэнта баліварыянскай краіны.

І калі ў пераходзе было яшчэ не бяды, то на сонцы стаяць было папросту немагчыма.

Нейкаму пільнаму гэбісту не спадабалася саколка на маім суседзе з выявай амэрыканскага сьцяга: «Ты ў першыя шэрагі ня лезь, а то і зусім сыдзі з плошчы», – ласкава параіў ён. Студэнты, пакутуючы ад сквару, спрабавалі паціху зьбегчы з сустрэчы, але іхнія выкладчыкі ў самым зародку перарывалі гэтыя несур’ёзныя намеры. Тым больш дзіўным выглядала тое, як на пляц нейкім чынам змаглі прарвацца два альканаўты з Заводзкага раёну. «Што вы тут робіце?» – было запытаньне ахоўнікаў. «На Чавэса прыйшлі паглядзець». – «Валіце адсюль, пакуль не атрымалі, гэта ж закрытае мерапрыемства».

Прайшлі ўжо дзьве гадзіна, а Чавэса ўсё няма. Сонца настолькі моцна нагрэла ў галаву аднаму сталаму мужчыну, што ён страціў прытомнасьць проста на прыступках пераходу. Усё б нічога, але праз пару хвіляў якраз павінен быў зьявіцца непараўнальны Уга. У аўральным рэжыме была выклікана хуткая дапамога, і ўжо праз пару імгненьняў дзядуля быў унутры машыны. Пасьпелі – Чавэса яшчэ не было. Чамусьці мне здаецца, што пра гэты выпадак не згадае ніводзін дзяржаўны рэпарцёр.

Вэнэсуэлец зьявіўся на плошчы ў суправаджэньні Віктара Шэймана ў той момант, калі гадзіньнік паказваў 16.00, а цярпеньне людзей было на мяжы. Чавэс адразу пачаў дасылаць тым, хто яго сустракаў, паветраныя пацалункі і бясконца прыкладаў руку да сэрца, паказваючы, што вельмі любіць нас. Ён зьзяў асьляпляльнай усьмешкай.

Яшчэ некалькі хвілін – і вэнэсуэлец ужо ўсклаў да манумэнту кветкі і пайшоў у народ. Чавэс доўга расказваў пра тое, як ён любіць дзяцей і моладзь, пра тое, што запрашае маладых беларусаў наведаць яго краіну. Уга дзяліўся плянамі, як ён скора пабудуе новы сьвет, дзе ня будзе бедных. Ня мог Чавэс не згадаць і пра свайго найлепшага хаўрусьніка – Кастра: ён паведаміў, што хоць Фідэлю хутка ўжо будзе восемдзесят, але ў душы ён застаецца ранейшым хлапчуком.

Чавэс ідэальна адчувае сябе ў слове, ён бы мог гаварыць яшчэ гадзінамі, але яго няспынна ціснуў час. Яшчэ перад сыходам ён пасьпеў паціснуць рукі і паабдымацца з вэтэранамі, а таксама заклікаў усіх пачаць змагацца з сусьветным імпэрыялізмам.

Не пасьпеў Чавэс сесьці ў машыну, як некаторыя навучэнцы ўжо далі лататы з пляцу, а Уга на разьвітаньне працягваў махаць сваёй магутнай рукой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць