Грамадства11

Былы міліцыянт выносіў бранябойныя патроны, а банда малалетак іх скрала — пад суд пайшлі ўсе. Трагікамедыя ў Магілёве

У магілёўскім гаражным кааператыве «Спадарожнік-2008» разгарнуўся сапраўдны дэтэктыў. Банда палеткаў, самому малодшаму з якіх 15 год, рабавала чужыя гаражы, праломваючы дах. А ўсё накрадзенае складала ў сваім гаражы. У суседа яны ўмудрыліся сцягнуць нават бранябойныя патроны, а потым прадаць. Але аказалася, што ён сам іх дастаў незаконна. 

Гаражны кааператыў «Спадарожнік-2008». Фота: Яндэкс

Той гараж, дзе падлеткі знайшлі патроны, належаў былому супрацоўніку Дэпартамента аховы. Банда вынесла адтуль 170 патронаў калібру 7,62х39 і 36 патронаў 7,62х39 з бранябойна-запальнымі кулямі, якімі можна страляць з АКМ, АКС, ручных кулямётаў РПК і гэтак далей. А таксама 519 патронаў 5,45 мм для стральбы з пісталета. 

Больш за тое, яны нават знайшлі, каму прадаць бранябойныя патроны — іншаму жыхару горада. За 40 рублёў. Угода адбылася ў тым жа гаражным масіве. 

У выніку, калі на банду выйшлі і знайшлі астатняе, то непрыемнасці ўзніклі і ў таго чалавека, у якога патроны скралі — ён праходзіць з падлеткамі па адной справе. 

Адкуль былы сілавік, а цяпер ужо шараговы супрацоўнік мясцовага абласнога цэнтра творчасці меў у сваім гаражы бранябойна-запальныя патроны, так і не зразумела.

Магчыма, гэта неяк звязана з месцам яго ранейшай працы. 

Судзіць групу падлеткаў, якія, апроч патронаў, павыносілі з гаражоў акумулятары і інструменты, будуць у судзе Ленінскага раёна Магілёва. На іх завялі справу па наступных артыкулах: крадзеж (ч. 2 арт. 205), незаконныя дзеянні з боепрыпасамі (ч. 3 арт. 295), крадзеж боепрыпасаў (ч. 3 арт. 294). 

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    16.07.2022
    Какая замечацельная исторыя!Беларус крау патроны у беларуских налогаплацельшчыкау, беларусы "васпитали" маладняк, что трэба красци, той, будучы яшчэ маладняком, падняу некальки гаражоу. Ждем прадалжэння замкнутава круга пасля адсидки.

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць