Грамадства

Пасля 2020-га толькі ў Польшчы абароны ці дапамогі папрасілі 37 тысяч беларусаў

Грамадзянам Беларусі з часу прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Польшча выдала амаль 355 992 візаў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы в Польше» са спасылкай на польскае Міністэрства замежных спраў.

Фота: polsha24.com

З іх 36 614 віз — гуманітарныя, 42 932 — па праграме Poland Business Harbour, 59 881 — на падставе «карты паляка». Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч чалавек.

Паводле памежнай службы Польшчы, пачынаючы са жніўня 2020 года па дапамогу на тэрыторыі Польшчы звярнуліся 37 976 беларускіх грамадзян.

З іх 5324 звярнуліся па міжнародную абарону пры перасячэнні мяжы з Польшчай або заявілі хадайніцтва аб наданні міжнароднай абароны, 90 атрымалі дазвол ад галоўнакамандуючага памежнай службы на ўезд у Польшчу без візы, 32 562 перасеклі мяжу на падставе візы, выдадзенай з гуманітарных меркаванняў (віза D-21), 9545 грамадзян Беларусі і іх сем'яў уехалі ў Польшчу па праграме Poland.Business Harbour (віза D-23).

Poland.Business Harbour — афіцыйная праграма па пераездзе ў Польшчу, разлічаная на праграмістаў, менеджараў, фірмы і прадпрымальнікаў у IT-сферы з Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Расіі.

Пачынаючы з 11 ліпеня беларусы могуць атрымліваць новы дазвол на жыхарства на падставе гуманітарнай візы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць