Міністры энергетыкі ЕC праводзяць экстранную нараду, каб дамовіцца пра меры па зніжэнні залежнасці ад расійскага газу
На мінулым тыдні Еўрапейская камісія прапанавала, каб краіны — удзельніцы ЕС скарацілі спажыванне газу на 15% да сакавіка наступнага года. Як чакаецца, на сённяшняй сустрэчы міністры ўхваляць гэты план.
Праект пагаднення прадугледжвае добраахвотныя крокі краін-удзельніц блока па скарачэнні спажывання газу.
Паводле паведамлення карэспандэнтаў, дамова блізкая да падпісання, хаця перамоўшчыкі з некаторых краін спрабуюць праціснуць выключэнні або стварыць шчыліны ў дамове, каб пазбегнуць абумоўленага скарачэння ў 15%.
Каментары