Свет

Польшча купіць у Паўднёвай Карэі тысячу танкаў і 48 самалётаў. Частка гэтага можа пайсці на дапамогу Украіне

Польшча купіць у Паўднёвай Карэі амаль тысячу танкаў, больш за 600 артылерыйскіх гармат і паўсотні знішчальнікаў, часткова для замены тэхнікі, якую Варшава ў рамках вайсковай дапамогі перадала Кіеву.

Пагадненне, пра якое, як чакаецца, будзе афіцыйна абвешчана ў сераду, прадугледжвае закупку Варшавай 980 танкаў на базе паўднёвакарэйскай мадэлі К2, 648 самаходных браняваных гаўбіц К9 і 48 знішчальнікаў FA-50. Чакаецца, што першыя 180 танкаў К2, аснашчаных самазараднымі 120-мм гарматамі, паступяць сёлета, а вытворчасць яшчэ 800 мадэрнізаваных танкаў пачнецца ў 2026 годзе ў Польшчы.

Акрамя таго, сёлета Польшча атрымае першыя 48 гаўбіц K9, а пастаўка другой партыі з 600 адзінак павінна пачацца ў 2024 годзе.

Міністр абароны Польшчы ўжо пракаментаваў здзелку ў Твітары.

Ён напісаў, што набытая тэхніка «значна павысіць бяспеку Польшчы і моц польскага войска». У Паўднёвай Карэі заяўляюць, што здзелка з Польшчай з'яўляецца найбуйнейшым пагадненнем Сеула аб экспарце зброі за ўсю гісторыю.

Нельга выключаць, што частка гэтых узбраенняў можа пайсці на дапамогу Украіне.

Каментары

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць