Грамадства88

«Ёсць жа такое паняцце, як па сумленні». У Маладзечне суседзі не падзялілі вішні каля дома

Жыхарка Маладзечна Ганна сабрала ягады з дрэва, але раптам у вішань з'явіліся гаспадары.

Каля дамоў па вуліцы Міра растуць вішнёвыя дрэвы. Як сцвярджае Ганна, гадоў пяць іх ніхто не аббіраў. Яна рызыкнула гэтым летам сабраць ягады, але наклікала гнеў суседзяў, якія кажуць, што дрэвы саджаў іх бацька, піша Mlyn.by. 

— Ведаеце, каму пяць гадоў былі цікавыя гэтыя вішні? — пытаецца Ганна. — Птушкам і кампаніі алкашоў, якія не супраць імі закусіць. Позна ўвечары я ўвесь час ганяю іх ад нашага дома. Даю пару хвілін на тое, каб яны зніклі, інакш абяцаю выклікаць нарад міліцыі. Баяцца, знікаюць. Дык вось, больш на вішні ніхто ніколі не звяртаў ніякай увагі. У гэтым годзе я вырашылася на «злачынства стагоддзя» — сабраць гэтыя дары прыроды. І адразу знайшліся людзі, якія абурыліся і нават сталі пагражаць мне міліцыяй. 

Жанчына паскардзілася, што спачатку яе прысароміла суседка і абазвала жабрачкай.

— На наступны дзень мужчына з жанчынай, якія ўпэўненыя, што дваровыя вішні — гэта іх уласнасць, ішлі да мяне дадому. На шляху сустрэлі майго 13-гадовага сына і сталі на яго «наязджаць», — распавядае Ганна. — Да маёй кватэры не дайшлі. Сын сказаў, што я на працы, хаця была дома. Ён не хацеў, каб маму непакоілі. А дарма. Няхай бы прыходзілі. Я б патлумачыла, што дрэвы растуць на зямлі агульнага карыстання, і ніякага юрыдычнага права яны на іх не маюць, інакш плацілі б падатак.

Ганна расказвае, што гэтыя людзі лічаць вішні сваімі, бо дрэвы нібыта калісьці саджаў іх бацька, які памёр. Але жанчына не бачыла, каб «гаспадары» калі-небудзь збіралі з іх ягады.

— Я знайшла гэтых людзей па тэлефоне, — кажа маладзечанка. — Размаўляла з мужчынам і патлумачыла яму, што ніхто не мае права чапаць маё дзіця. Што да вішань, то мы з сынам і сабралі ягады толькі з паўтара дрэва. А ўсіх іх у нас каля дзесяці — калі ласка, зьбірайце. Ды мне і іншыя суседзі кажуць: «Малайчына, што занялася». Ягады пераспелі ўжо, стамілася іх перабіраць. І пасля збору ўсе мышцы баляць. Але на самым версе вішні такія чорныя і прыгожыя, што сэрца крывёй абліваецца ад таго, што іх не дастаць. Хаця нам столькі і не трэба.

Вішні Ганна замарозіла. Неспакойныя суседзі больш пакуль прэтэнзій не прад'яўляюць.

Журналісты знайшлі чалавека, які лічыць вішні сваімі. Яго клічуць Яўген.

— Вішні саджалі мае бацькі з маёй жонкай, — распавядае мужчына. — Мне было вельмі цяжка размаўляць з жанчынай, якая сабрала з іх ягады. Яна стала патрабаваць у мяне нейкія дакументы на гэтыя дрэвы, прыводзіць у прыклад лясныя ягады. Паводзіла сябе як дзіця. Я разумею, што паводле закону гэтыя дрэвы мне не належаць. Аднак, ёсць яшчэ такое паняцце, як па сумленні. Асабіста я не палезу на дрэва, якое не саджаў. Але, дапусцім, да мяне прыйдзе чалавек і скажа: «Можна, я збяру вішні з твайго дрэва?» Вядома ж, я скажу: «Калі ласка, збірай».

Яўген запэўніў, што ён ні ў якім разе не пойдзе да Ганны патрабаваць вішні назад, ды і два дні таму ён сам збіраў іх са сваіх дрэваў. Дарэчы, іншыя суседзі, паводле слоў мужчыны, таксама збіралі ягады з ягоных вішань.

Раённыя ўлады і работнікі камунальнай гаспадаркі не прэтэндуюць ні на вішні, ні на якія-небудзь іншыя плады, якія спеюць на дваровых тэрыторыях. Пра гэта расказаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Маладзечанскага райвыканкама Павел Мазура.

Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый чыноўнік параіў дамаўляцца паміж сабой палюбоўна. Ці звяртацца ў суд, калі ўжо зусім ніяк.

— Ды няхай проста падзеляць гэтыя вішні. Калі ў іх не атрымліваецца, гатовы асабіста выехаць на месца і дапамагчы. Падзялю ягады на ўсе кватэры, — сказаў Мазура.

Каментары8

  • крывічка
    30.07.2022
    на агародзе ў маіх бабкі з дзедкай рос куст парэчак. ну ў іх там шмат што расло) не суць. перавешваўся праз плот. у агарод забыты богам і людзьмі бабы мані... аднойчы бабу маню наведалі ейныя непасрэдсвінныя сродсвіннікі і абралі ў тым ліку куст парэчак (наш)
    калі мой дзядуля спрабаваў абурыцца - што ж вы чужое бярэце? тыя нагла - раз праз плот звесілася, значыць наша

    бабка тая маня ў выніку канечне памерла. на пахаванне ейнае не прыехаў ні адзін з ейных родных. у бабы мані гэтай па жыцці прыказка была: "зямлі бы мне зямлі. ну хоць 2 метры" дык мужык з вёскі, што яе хаваў, смачна плюнуў на ейную магілу са словамі: "ну вось і атрымала ты свае 2 метры зямлі"
  • Один мальчик
    30.07.2022
    Иди и воюй , если война. Мир, дверь, мяч.
  • Мир, дверь, мяч.
    30.07.2022
    пожалуй, я может наконец-то начну любить футбол:ь?

    но уже поздно

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх3

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

Былы дыпламат Слюнькін адказаў Калеснікавай — чаму ў Расіі ёсць паслы ЕС, а ў Беларусі амаль нікога няма26

Сёння ноччу мінімум быў 15 градусаў

Выйшла падыхаць перад сном і не вярнулася. Жанчына загінула ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне

Былога кіраўніка БРСМ з Іўя кінулі ў СІЗА па палітычным артыкуле і залічылі ў тэрарысты5

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс8

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА11

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх3

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць