Свет

У ЗША аднаўляюць прыём заявак на грын-карты

Суд Паўднёвай акругі Каліфорніі абавязаў Дзяржаўны дэпартамент ЗША аднавіць латарэю грын-карт, прыпыненую ў канцы 2025 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Ведамства павінна пачаць рэгістрацыю ўдзельнікаў праграмы на 2027 фінансавы год не пазней за 18 кастрычніка. Прыём заявак будзе доўжыцца 30 дзён. Акрамя таго, Дзярждэпартамент абавязаны апублікаваць на сваім афіцыйным сайце дату пачатку рэгістрацыі.

Белы дом прыняў рашэнне прыпыніць праграму ў снежні 2025 года пасля страляніны ва ўніверсітэце Браўна ў горадзе Провідэнс, штат Род-Айленд. Тады загінулі два чалавекі, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.

Стралка не ўдалося затрымаць адразу. Праз некалькі дзён яго знайшлі мёртвым. Высветлілася, што ён прыехаў у ЗША ў 2017 годзе дзякуючы праграме грын-карт.

Грын-карта — дакумент, які пацвярджае права замежніка на пастаяннае пражыванне і працу ў ЗША. Штогод у межах адпаведнай латарэі могуць выдаваць да 55 тысяч такіх дакументаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі15

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць17

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ12

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action4

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі15

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць