19 верасня ў міліцыю выклікалі вілейскіх дэмактывістаў Уладзіміра Малерчука, Аляксея Сюдака і Алеся Наркевіча. На іх быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ім інкрымінуецца парушэнне Закону «Аб масавых мерапрыемствах» падчас усталявання крыжоў памяці рэпрэсаваных.
19 верасня ў міліцыю выклікалі вілейскіх дэмактывістаў Уладзіміра Малерчука, Аляксея Сюдака і Алеся Наркевіча. На іх быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ім інкрымінуецца парушэнне Закону «Аб масавых мерапрыемствах» падчас усталявання крыжоў памяці рэпрэсаваных. На наступным тыдні справа будзе перададзена ў суд.
– Паколькі гэта справа палітычная, то вырак будзе абвінаваўчым, – упэўнены Аляксей Сюдак. – Не ведаю, праўда, як дакажуць, што наша мерапрыемства было несанкцыянаваным мітынгам. Бо мы нічога не патрабавалі, не адстойвалі, не абмяркоўвалі сацыяльна-палітычныя пытанні. Людзі проста паставілі крыжы, памаліліся і ўсклалі кветкі.
«НН»: Чым, на вашую думку, абумоўлена такое развіццё падзеяў? За ўсталяванне каменя на месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага нікога ж не судзілі?
АС: Пра яго мы адмыслова нідзе не пісалі, каб не падстаўляць райвыканкам, абы камень стаяў. Чыноўнікі ж вырашылі паказаць сваю ўладу. Таму і знеслі яго па ўласнай ініцыятыве. Але далей вырашылі не ісці. З крыжамі сітуацыя іншая. Пра іх пісалі ўсюды. Вось і каманда зверху вілейскім начальнікам прыйшла. А на нас у міліцыю падалі, каб спыніць нашую дзейнасць. Каб ім не прыходзілася займацца надалей руйнаваннем, а таксама не рабіць справаздачы перад сваім начальствам.
15 верасня Малерчуком, Сюдаком, Наркевічам была падпісана заява на імя начальніка Вілейскага РАУС, у якой яны патрабуюць знайсці людзей, адказных за знішчэнне крыжоў ва ўрочышчы Красны Беражок. Адказу на заяву пакуль няма.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары