Грамадства22

У Гродне не хапіла сродкаў, каб дабудаваць школу да новага навучальнага года

Новую школу будуюць у мікрараёне Грандзічы-3. Яна будзе чатырохпавярховай, з басейнам і трэнажорнай залай, разлічаная на 44 класы для 1020 вучняў. Першапачаткова адкрыццё планавалі на жнівень 2022 года, пасля тэрміны змяніліся. Прычына затрымак — няма сродкаў, піша «Вечерний Гродно».

Зараз ступень гатоўнасці будынка — прыблізна 70%. Узведзеная каробка, гатовыя вокны, устаўленыя вітражы, расказаў прараб участка Сяргей Суркант. Далей па плане — дах, аздабленне і вентыляцыя, але пакуль грошай няма. Калі фінансаванне будзе, будаўніцтва скончаць да восені 2023 года, паведамляе выданне.

Да канца 2022 года на школу павінны выдзеліць 3,5 млн рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на завяршэнне контуру будынка і падключэнне ацяплення. 

Школу ў мікрараёне Грандзічы-3 пачалі будаваць у канцы снежня 2020 года. Будаўніцтва ідзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту ў рамках інвестыцыйных праграм Гродзенскай вобласці на 2020, 2021 і 2022—24 гады. А пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць вучыцца ў школы ў мікрараёне Дзевятоўка — СШ № 32, 27 і 28.

Каментары2

  • Кармавая база
    29.08.2022
    Норм. Кармавая база патрывае яшчэ.
  • Сава
    29.08.2022
    Значит такими темпами там будут учиться дети учеников которые ездят в Девятоуку. Не все так плохо

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць