Азербайджан аднавіў наступальныя дзеянні ў напрамку армянскіх горада Джэрмук і вёскі Верын Шоржа. Пра гэта паведаміла Мінабароны Арменіі.
Таксама ў кірунку Джэрмука вайскоўцы суседняй краіны ноччу прымянілі ўдарныя беспілотнікі.
Са слоў прэс-сакратара Мінабароны Арама Тарасяна, з 8 раніцы Азербайджан прымяняе артылерыю і мінамёты.
«Армянскія ўзброеныя сілы выконваюць пастаўленыя перад імі задачы», — дадаў ён.
Адказнасць за наступствы сітуацыі Ерэван усклаў на «вайскова-палітычнае кіраўніцтва Баку».
Напярэдадні бакі заключылі пагадненне аб спыненні агню.
Каментары