Беларуская федэрацыя футбола паведаміла, што чарговыя матчы супраць Казахстана і Славакіі зборная Беларусі правядзе ў новай форме. Гэтыя сустрэчы пройдуць 22 і 25 верасня адпаведна.

Як паведамлялася, форма, выпушчаная кампаніяй Errea Sport, традыцыйна складаецца з двух камплектаў: хатняга і гасцявога. Колеравая палітра вырашаная даволі незвычайна: хатнія футболкі — у гранатавым колеры, а гасцявыя — у мятным. На абодвух варыянтах нанесены вертыкальны арнамент.
Акрамя новай формы беларускай зборнай, праўда, хваліцца няма чым. За чатыры летнія матчы каманда Георгія Кандрацьева ні разу не перамагла і адзначылася толькі адным голам. Цяпер яна цвёрда займае ў сваёй групе, у якой гуляюць яшчэ Казахстан, Славакія і Азербайджан, цвёрдае апошняе месца. І калі апошнія матчы будуць праведзеныя гэтак жа бяззуба, беларусы рызыкуюць скаціцца на самае дно еўрапейскага футболу.
Чытайце таксама:
Футбольная зборная Славакіі не захацела гуляць з беларусамі дома
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары