Свет

Расіяне скупляюць квіткі на авіярэйсы. Эканамісты кажуць пра новую хвалю эміграцыі

Яшчэ ўчора, калі чакаўся выступ прэзідэнта РФ, расіяне сталі гугліць, «як з’ехаць з Расіі». Сёння яны раскупілі авіяквіткі на найбліжэйшыя дні.

Фота: pixabay.com

Нягледзячы на тое, што Пуцін абвясціў «частковую» мабілізацыю, расіяне кінуліся скупляць авіябілеты туды, куды яшчэ могуць уляцець. Пасля ўвядзення санкцый праз вайну ва Украіне магчымасцей у іх засталося не так і шмат.

Самыя папулярныя накірункі — Беларусь, Арменія, Азербайджан, Сербія, Турцыя, Грузія і Казахстан.

Квіткі на найбліжэйшыя пару дзён па гэтых напрамках раскупленыя, на пятніцу, 23 верасня, квіткі часта каштуюць ад тысячы даляраў.

Яшчэ нядаўна расіяне маглі выехаць у краіны «шэнгена» на машыне ці аўтобусе (Еўрасаюз закрыў неба для расійскіх самалётаў з-за вайны ва Украіне), але з 19 верасня Літва, Латвія і Эстонія перасталі пускаць грамадзян РФ з турыстычнымі візамі.

Застаецца магчымасць вылецець праз Беларусь. На заўтра і пятніцу можна купіць квіток з Масквы ў Мінск за 1922 беларускія рублі. Гэта без багажу.

Пасля звароту Пуціна не было афіцыйных заяваў пра якія-небудзь забароны на выезд з Расіі, звязаныя з «частковай мабілізацыяй». Але такая магчымасць не выключаная. У артыкуле 21 закона «аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі» сказана, што «грамадзянам, якія стаяць на вайсковым уліку, з моманту абвяшчэння мабілізацыі забараняецца выезд з месца жыхарства без дазволу ваенных камісарыятаў, федэральных органаў выканаўчай улады».

Эканамісты мяркуюць, што праз мабілізацыю эміграцыя з Расіі павялічыцца і можа перавысіць вясновую хвалю. Уцёкі кваліфікаваных, высокааплатных кадраў з Расіі могуць мець большы ўплыў на эканоміку, чым сама па сабе мабілізацыя — паводле планаў уладаў, у 300 тысяч чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць