Свет

Падаляк распавёў, пры якіх умовах могуць аднавіцца перамовы з Расіяй

Перамовы з РФ могуць аднавіцца пры ўмове, што расійскае войска пакіне ўсю тэрыторыю Украіны, уключаючы Крым. Пра гэта дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк распавёў выданню La Repubblica, піша «УП».

 Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Расія не хоча весці перамовы — яна толькі ставіць ультыматумы. Калі расійскае войска пакіне ўсю тэрыторыю Украіны, уключаючы Крым, перамовы могуць аднавіцца».

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта таксама падкрэсліў, што аб'яўленне Расіяй анексіі акупаваных ёю Херсонскай, Запарожскай, Луганскай і Данецкай абласцей, як і праведзеныя на гэтых тэрыторыях псеўдарэферэндумы, нічога не мяняюць для Украіны. Па словах Падаляка, гэтыя рэгіёны былі і застаюцца ўкраінскімі, і УСУ будуць змагацца за іх вызваленне.

Гаворачы аб пагрозах РФ прымяніць ядзерную зброю, прадстаўнік АП адзначыў, што верагоднасць ядзернага канфлікту невысокая, але яна ёсць.

Па словах Падаляка, калі свет дапусціць поўны крах міжнароднай ядзернай бяспекі, то катастрафічныя наступствы будуць не толькі для Украіны.

Пры такіх умовах глабальны адказ на магчымую атамную атаку давядзецца даваць, у тым ліку і ў рамках ЕС і НАТА, перакананы прадстаўнік АП.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні заявіў, што Украіна не гатовая весці перамовы з цяперашнім прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць