Грамадства1313

Першы беларускі ноўтбук запусцяць у масавую вытворчасць у лістападзе

У пачатку верасня Лукашэнка пахваліўся першым беларускім ноўтбукам вытворчасці Horizont. Ужо ў лістападзе ён паступіць у серыйную вытворчасць, сцвярджае гендырэктар холдынгу «Гарызонт» Юрый Прэдка ў эфіры тэлеканала СТВ.

Паводле яго, прадпрыемства гатова прадставіць у продаж больш як 80 мадэлей.

«Серыйная і масавая вытворчасць пачнецца ў лістападзе. Мы ўжо атрымалі і заключылі кантракты, заказы. Сёння мы стварылі праграму першага ўзроўню. І яны ўстаноўлены будуць на камп'ютарах», — сказаў Прэдка.

Акрамя ноўтбукаў, у вытворчасць запусцяцца электронны блок, міні-кампутар, маніторы. Паводле гендырэктара, да канца года можна будзе ўбачыць большасць з навінак.

Ці будзе ўсё гэта ў гандлі, не зразумела. Прэдка сказаў, што на прадпрыемстве перабудавалі сваю палітыку продажаў, усё рыхтуецца толькі на замову і на склады нічога не адпраўляецца.

Паводле яго, санкцыі ці не на карысць пайшлі прадпрыемству, прынамсі, паводле гендырэктара, прадпрыемства выйшла «на ўнікальны аб'ём».

« Мы вырабляем у месяц і прадаем больш за 200 тысяч тэлевізараў. Раней у год рабілі 200 тысяч, а сёння — у месяц», — сказаў гендырэктар холдынгу.

Прэдка адзначыў, што з канца мінулага года на некаторую прадукцыю «Гарызонта» знізілася адпускная цана: на 15 працэнтаў, напрыклад, сталі таннейшымі тэлевізары.

Паводле яго, «Гарызонт» вырабляе і адгружае прадукцыю ў 18 краін, але канʼюнктура «крыху змянілася».

Раней паведамлялася, што беларускі ноўтбук будзе каштаваць ад 1300 рублёў у залежнасці ад камплектацыі.

Чытайце таксама:

«Беларускімі там могуць быць толькі гумовыя ножкі і налепка «Н». Што за ноўтбук мог выпусціць «Гарызонт»

Каментары13

  • Kub
    09.10.2022
    Проста як краіна дурняў у Бураціна. Аўтамабілі ўжо выпускалі- Саманды, Форды...
  • ХВ
    10.10.2022
    Стварыли праграму першага ўзроуню? Сапраўды? Ці можа хлусня як заусёды? А што такое праграма першага ўзроуню? Я не разумею, нідзе не магу знайсці, што гэта. Можа, хтосьці патлумачыць?
  • Міністр Макакій
    10.10.2022
    Я яшчэ не частаваўся мармуровай ялавічынай, якую трафімскі абяцаў колькі год таму. А тут ужо кампуцер чакаць трэба. Надта хутка мяняюцца мэты.

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць