Грамадства

За каментарыі па «справе Зельцэра» рок-музыканту далі два гады калоніі. У яго — хворае дзіця

У Віцебскім абласным судзе 7 кастрычніка вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) палітзняволенаму Сяргею Далівелі. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым фармаце. Справу разглядала суддзя Галіна Бондал, піша «Вясна».

Сяргея Далівелю затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ацішніка Андрэя Зельцэра.

Першапачаткова Сяргея абвінавачвалі паводле двух артыкулаў. Але абвінавачанні паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) знялі.

Пракурор запрасіў пакаранне тэрмінам у 2 года і 6 месяцаў зняволення. Суддзя прыняла да ўвагі хворае дзіця, якое знаходзіцца на ўтрыманні Сяргея.

7 кастрычніка суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал прызнала вінаватым Далівелю паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначыла яму пакаранне тэрмінам у 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргей Далівеля — лідар мінскага рок-гурта «Бандэроль», аўтар тэкстаў песень і музыкі, выконвае і свае сольныя песні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу20

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць