Грамадства4444

Кантрольнае пытанне

У анкеце перапісу крыецца падмена паняццяў — родная мова па-шулерску замяняецца на «засвоеную першай». Піша Віталь Тарас.

У часе перапісу беларусаў спытаюць: «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у дзяцінстве)». Пасля пытання пра родную мову, ідзе наступнае — на якой мове Вы звычайна размаўляеце дома? Так бы мовіць, кантрольнае пытанне, якому адводзіцца роля кантрольнага стрэлу. Калі нехта не трапіць у пастку, якая хаваецца ў дужках — наконт «мовы, засвоенай першай» і назаве роднай беларускую, дык яму давядзецца моцна падумаць, ці заўсёды і з усімі ён размаўляе па-беларуску дома.

Дзеячы культуры нядаўна выступілі са зваротам у сувязі з перапісам, у якім заклікаюць памятаць: «Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы».

Перапіс — пытанне дзяржаўнай палітыкі. Пра што і нагадваюць аўтары звароту.

Талейрантнасць

Сярод водгукаў на іх ініцыятыву ў папулярным інтэрнет-форуме на tut.by ёсць і такія (працытую на мове арыгінала): «Для чего это надо врать переписчикам? ...Или по результатам бездумно проголосовавших граждан можно будет какой-нибудь бредовый национальный проект протолкнуть в законодательство. Так что никого не слушайте и отвечайте переписчикам правду». Або яшчэ: «Давайте научим наших детей быть добрыми, воспитанными, талейрантными (так у тэксце! — ВТ) и не важно на каком языке они будут разговаривать. ...распри вокруг языков — это разбивает наше общество на части, а хотелось бы чувствовать, что мы едины...»

У «аб’ектыўнасці» метадаў нацыянальнага перапісу мы ўжо пераканаліся.

У апытанні крыецца падмена паняццяў — родная мова па-шулерску замяняецца на «засвоеную першай».

Пра «талейрантнасць», пра тое, што мова падзяляе грамадства на часткі, пра тое, што нельга гвалтам навязваць беларускую мову яе праціўнікі гаварылі яшчэ да прыняцця закону аб дзяржаўных мовах.

Тое, што беларуская мова дыскрымінуецца, як і тыя, хто на ёй гавораць, што амаль не засталося беларускіх школ і класаў у гарадах — гэта і ёсць «талерантнасць» прыхільнікаў русіфікацыі.

Падобных водгукаў на форуме — надзіва мала. У асноўным яго наведнікі выступаюць у падтрымку беларускасці, хоць нярэдка робяць гэта па-расейску. Магчыма, гэта сведчыць пра ўзрастанне свядомасці маладага пакалення. Але, хутчэй за ўсё, пераважную частку інтэрнаўтаў тэма ўвогуле не хвалюе.

Толькі крапатлівая праца

Гэта яшчэ не прысуд, бо пытанні культурнай тоеснасці і самаідэнтыфікацыі не заўсёды зводзяцца выключна да моўнага пытання. Прынамсі, на рэферэндумах падобныя пытанні нідзе ў свеце (апрача Беларусі) не вырашаюцца. Усё залежыць ад культурнай эліты нацыі і «пасіянарнай» часткі грамадства.

Больш на дадзены момант засмучае іншае. Згаданы вышэй зварот — далёка не першы. Нядаўна на старонках «Народнай волі» з’явіўся ліст мовазнаўцаў, іншых дзеячаў навукі і культуры да кіраўніцтва дзяржавы з заклікам пашыраць беларускую мову на ўсіх узроўнях. «Малады фронт» пачаў таксама збіраць подпісы за беларускую мову. Колькі было ўжо такіх ініцыятыў. І колькі іх сышло ў пясок...

Настойлівасці і паслядоўнасці дзяржавы ў забяспячэнні палітыкі, якая падаецца яе чыноўнікам адзіна магчымай, можна супрацьпаставіць толькі такую ж настойлівую, карпатлівую і сістэматычную працу ў адстойванні беларускасці.
Адной або дзвюма кампаніямі не абыйдзешся.

Прыход новага пакалення ў палітыцы можна толькі вітаць. Але застаюцца нявырашанымі тыя задачы, якія стаялі перад БНФ у пару максімальна шырокай падтрымкі Фронту, на пачатку 90-х. Асноўная задача палягала ў яго назве — «Адраджэнне». Сёння, выглядае, ад яе не засталося нават шыльды — яна адпраўлена кудысці ў запаснікі практычнай палітыкі.

Сітуацыя з беларускай мовай сёння, прынамсі, не лепей, чым была 15 гадоў таму, а ў чымсці пазіцыі нават страчаны. Акрамя таго, што апазіцыя не дасягнула поспехаў на палітычным полі, у барацьбе за ўладу, няма і плёну яе асветніцкай дзейнасці. Калі ўвогуле можна гаварыць пра такую дзейнасць. А тады навошта апазіцыя патрэбна?

Нацыянальнае адраджэнне не можа быць часовым тактычным лозунгам, бо ад гэтага адбываецца толькі яго дыскрэдытацыя. Пакуль гэтае пытанне будзе заставацца чыста палітычным, успрымацца як атрыбут апазіцыйнасці — не адбудзецца і павароту грамадства ў дачынені да роднай мовы і культуры. Ніхто не мае манаполіі на іх — ні дзяржава, ні якая б то ні было партыя. Але менавіта на гэтай платформе могуць сёння аб’яднацца ўсе палітычныя і грамадскія арганізацыі, ды і проста сумленныя людзі, неабыякавыя да лёсу Беларусі.

Каментары44

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць