Здарэнні22

Мінчук асуджаны за забойства шасцігадовай даўніны

Да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі Мінскім гарадскім судом прысуджаны жыхар сталіцы. Ён прызнаны вінаватым ва ўчыненні забойства ў 2003 годзе.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, загінулы — 46-гадовы рабочы ЦЭЦ-4, які займаўся тым, што пазычаў грошы пад працэнты. У 2001 годзе па дзвюх натарыяльна завераных дамовах ён пазычыў 1.725 даляраў тады 35-гадоваму вартаўніку былога дзіцячага садка ў Кастрычніцкім раёне. Аднак той у прызначаны тэрмін цалкам грошы не вярнуў. Крэдытор стаў патрабаваць ад даўжніка выплаціць усю суму, але безвынікова.

15 мая 2003 года дабівацца вяртання пазыкі ён прыйшоў на працу крэдытаатрымальніка. Між імі адбылася сварка, якая перарасла ў бойку. Вартаўнік забіў рабочага некалькімі ўдарамі сякеры па галаве, а труп закапаў у яме на тэрыторыі былога дзіцячага садка.

Доўгі час рабочы ЦЭЦ-4 лічыўся зніклым без звестак. Раскрыць злачынства ўдалося толькі ў 2008 годзе. Следства вялося пракуратурай Мінска. 43-гадовы мінчанін прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 КК. Падчас прызначэння пакарання суд улічваў садзеянне падсуднага ў расследаванні гэтай справы.

Прысуд увайшоў у законную сілу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць