Грамадства22

69-гадовую пенсіянерку з Мёраў судзяць у закрытым рэжыме. Яе трымалі амаль год за кратамі

У судзе Мёрскага раёна 10 лістапада ў закрытым рэжыме пачаўся суд над 69-гадовай былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры з Міёраў Эмай Сцепулёнак. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт.

Эму Сцепулёнак затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра, піша «Вясна».

Першыя два месяцы жанчыну ўтрымлівалі ў жодзінскай турме №8, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА №2. Нягледзячы на тое, што ў Жодзіна фігуранты «справы Зельцэра» знаходзіліся ў нечалавечых умовах, Сцепулёнак у лістах пісала, што ў Віцебску да яе ставіліся яшчэ горш. Ёй нават не аказвалі медыцынскую дапамогу.

Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі, таму ўвесь час дапамагалі ёй. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. 7 лістапада Эма Антонаўна адзначыла 69-годдзе дома.

Спачатку паведамлялася, што яе вінавацяць паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса, але цяпер яе судзяць за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 Крымінальнага кодэкса) і за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс пачаўся 10 лістапада ў судзе Мёрскага раёна. Справу пенсіянеркі ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Ірына Яскевіч.

Каментары2

  • доКоли?
    10.11.2022
    Абраза Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай? Чаму суд закрыты? Таму што адразу будзе бачна, што справа с пальца высмактаная?
  • Ён
    10.11.2022
    А чаму ж у закрытым, што хаваць, калі чалавек сапраўды злачынец?

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць