Прадстаўнік РФ у ААН заявіў, што Расія працягне атакаваць цывільныя аб’екты Украіны, пакуль тая не сядзе за стол перамоваў
«Мы наносім ўдары па інфраструктурных аб'ектах ва Украіне ў адказ на нашпігоўванне гэтай краіны заходняй зброяй і безразважныя заклікі Кіева атрымаць ваенную перамогу над Расіяй», — заявіў Васіль Нябензя на экстранным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, скліканым па ініцыятыве Украіны з-за новых масіраваных абстрэлаў інфраструктуры.

Па словах Нябензі, расійскія войскі працягнуць наносіць удары, пакуль Кіеў не зойме «рэалістычную пазіцыю» і не вернецца за стол перамоваў. Пры гэтым ён не тлумачыць, як удары па цывільнай інфраструктуры адбіваюцца на баяздольнасці УСУ.
Прадстаўнік РФ таксама ўсклаў на Украіну адказнасць за ахвяры сярод мірных жыхароў, заявіўшы, што «абломкі ракет або ракеты, якія збіліся з курсу, трапляюць у тыя аб'екты, у якія Расія не цэлілася».
-
Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства
-
Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці
-
Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары