Грамадства

Ад 73 да 1300: расійскі ўрад штогод павялічвае квоты на навучанне ў сябе беларускіх студэнтаў

У 2023 годзе квота на навучанне ў расійскіх ВНУ за кошт федэральнага бюджэту для беларусаў будзе павялічаная і складзе 1300 месцаў. Пра гэта сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын.

Па словах чыноўніка, расійская квота для таленавітай беларускай моладзі кожны год павялічваецца. Дынаміка сапраўды ўражвае: калі ў 2019 годзе яна склала ўсяго 73 месцы (гаворка ідзе пра квоту ўрада Расійскай Федэрацыі для абітурыентаў з Беларусі), то ў 2020-м — 230 месцаў, у 2021-м — 700, а ў 2022-м — 1100 месцаў адпаведна.

Самы папулярны кірунак у беларускіх студэнтаў, па словах Макушына, — прыкладная матэматыка, потым — медыцына, а на трэцім месцы — менеджмент.

Што да канкрэтных расійскіх ВНУ, то ў прыярытэце ў беларусаў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт, Вышэйшая школа эканомікі і Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»65

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся13

У Віцебску ў металічнай агароджы захрасла аленяня ВІДЭА1

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»65

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць