Грамадства3434

Вячорка: Фінансаваць дэмсілы павінны самі беларусы, а не замежныя донары

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прапанаваў механізмы фінансавання, якія, на яго думку, павінны існаваць у палітыкаў і кожнай беларускай ініцыятыве. 

Абмяркоўваць гэту тэму ў сацсетках пачалі пасля інтэрв'ю Франака Вячоркі ютуб-каналу «Жыццё-маліна». Там ён гаварыў, што бачыць такі фармат — фінансаванне беларусамі — для Офіса, каб той мог прыцягваць больш дасведчаных спецыялістаў.

«Калі б у нас было фінансаванне цалкам ад беларусаў праз умоўныя падаткі ці ахвяраванні, тады мы былі б цалкам незалежныя. Зараз у нас частка фінансавання — гэта донары, інстытуцыі, у якіх куча правіл, і ты не можаш заплаціць большы заробак, чым яны паставілі рамку, і ты не можаш наняць спецыялістаў больш, чым іхні кантракт дазваляе. Мы і так шмат за што змагаліся, каб нам дазвалялі.

Што нам трэба зрабіць — знайсці магчымасць выйсці цалкам на беларускае фінансаванне. Каб беларусы фінансавалі сваіх палітыкаў, падтрымлівалі. Тады будзе больш адказнасці, больш празрыстасці, больш справаздачнасці».

«Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць гэтую прапанову.

Па словах Франака Вячоркі, сёння каля 70—80 адсоткаў фінансавання беларускіх грамадскіх ініцыятыў ідзе ад замежных донараў. 

«Найбуйнейшыя спажыўцы такой дапамогі — вялікія медыя, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і платформа збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі. Але ёсць сотні іншых ініцыятыў і арганізацый, палітычныя структуры, якім таксама трэба дапамога. 

Сама прывязка да замежных інстытуцый абмяжоўвае ў дзейнасці і не дае дастатковай магчымасці для празрыстасці з боку беларускага грамадства», — кажа дарадца Святланы Ціханоўскай.

Асноўныя выдаткі, якія пакрываюць замежныя донары, — гэта аплата паслуг адвакатаў для палітычных зняволеных, арэнда офісаў, заробкі для супрацоўнікаў. 

«Ёсць шэраг пазіцый, якія не падтрымліваюць замежныя донары, — расказвае Франак Вячорка. —Напрыклад, дапамога рэпрэсаваным сем’ям. На такое ахвяраваць могуць толькі беларусы. 

У 2020 годзе ўпершыню беларускія ініцыятывы падтрымлівалі збольшага беларусы. Нам трэба аднавіць гэты баланс. Каб падтрымка была не толькі ў часы пратэстаў, а пастаянна. Тады тыя, хто атрымлівае дапамогу, будуць справаздачыцца перад беларусамі найперш. Калі гэта ідзе ад інстытуцыйных донараў — тады арганізацыі справаздачацца перад імі». 

Франак Вячорка таксама расказвае пра механізмы падтрымкі, якія маглі б быць. 

«Павінна быць магчымасць ахвяраваць невялікія сумы — для прыватных грамадзян і больш буйныя — для бізнэсменаў і кампаній. Як мінімум, можна ахвяраваць праз зборы, якія пастаянна запускае «Байсол». І ідэальна, каб людзі рабілі рэгулярныя ўнёскі.

Наступнае — дабрачынныя ці траставыя фонды, куды вялікія прыватныя донары ці бізнэсмены могуць ахвяраваць. Беларусы, якія ўваходзяць у кіраўніцтва, змогуць размяркоўваюць гэтыя сродкі згодна са статутам.

Беларускія арганізацыі, зарэгістраваныя ў краінах Еўрасаюза, могуць атрымаць статус, пры якім беларусы, якія плацяць падаткі ў гэтых краінах, змогуць перадаваць частку падаходнага падатку ініцыятывам. 

Таксама гэта магчыма рабіць праз праекты тыпу лічбавай Беларусі ці ўласнікаў «новых пашпартоў». Гэта пакуль толькі тэорыя, але так беларусы маглі б плаціць падатак, які б ішоў на працу палітычных структур. Потым яны ад іх маглі б патрабаваць справаздачнасць», — пералічвае ён. 

Франак Вячорка лічыць, што акрамя такіх механізмаў варта стварыць і культуру ахвяравання.

Калі ахвяраванні будуць сталымі, то ў беларускіх ініцыятыў знікне залежнасць ад інстытуцыйных замежных донараў. 

«У вялікай ступені гэта б узмацніла грамадзянскі сектар, медыясектар, праваабарону і палітыку. 

Я ўпэўнены, што ёсць шмат людзей, бізнэсменаў, якія хочуць падтрымаць такім чынам, але не бачаць спосабу, як гэта зрабіць бяспечна. Таму тут задача кожнай арганізацыі стварыць ясны механізм, яго максімальна раскруціць, патлумачыць, чаму гэта важна», — падсумоўвае Франак Вячорка.

Чытайце таксама: 

Вячорка: Рэжым нібыта згодзен на транзіт збожжа без палітычных умоў, санкцыі адмяняцца не будуць

«Лукашэнка разлічвае не на грошы, а на адмену санкцый і прызнанне яго перамогі». Вячорка аб прапанове выкупіць палітвязняў і іншых прэтэнзіях

Вячорка распавёў, што будзе з легітымнасцю Ціханоўскай пасля 2025 года

Каментары34

  • Шуша
    16.12.2022
    У ідэале апазіцыя павінна ўрэшце вызначыцца па якой Канстытуцыі яна будзе выбары праводзіць пасля перамогі.
  • Anatol Starkou
    16.12.2022
    Значыць усе беларусы і беларускі, якія датычны амерыканскай касы Свабоды, фінансаваць дэмсілы не будуць. Бо іх донары замежныя.
  • Vir
    16.12.2022
    Nu, a chiba nie ?

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць