Свет

Балгарыя пачала расследаванне прарасійскіх ваенізаваных фарміраванняў

Пракуратура Сафіі загадала контрразведцы краіны пачаць расследаванне дзейнасці прарасійскіх ваенізаваных фарміраванняў пасля атрымання інфармацыі пра тое, што яны здзейснілі злачынствы супраць краіны, піша «Украінская праўда».

BNO Shipka і BND Shipka, дзве зарэгістраваныя НДА ў Балгарыі, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ведамства з-за іх сувязяў з так званым ваенным саюзам «Леўскі» і актывізацыі дзейнасці ў Балгарыі пасля расійскай анексіі Крыма ў 2014 годзе.

Паводле даследавання Bellingcat, гэтыя дзве групы прапануюць добраахвотнікам спецыялізаваную падрыхтоўку, якую праводзяць былыя расійскія інструктары спецназа, вядуць антыеўрапейскую і антынатаўскую прапаганду, а таксама прапагандуюць антыўрадавае паўстанне, забарону палітычных партый і распаўсюджваюць расісцкія і антысеміцкія тэорыі змовы.

Акрамя таго, што яны адкрыта заяўлялі пра свой намер змяніць канстытуцыйны лад краіны, яны таксама арганізавалі паляванне на сірыйскіх імігрантаў на гары Странджа падчас першага крызісу бежанцаў і актыўна распаўсюджвалі фэйкавыя навіны падчас пандэміі.

«Мы абараняем інтарэсы нашых еўрапейскіх і еўраатлантычных партнёраў. Мы не можам дапусціць зламыснага расійскага ўплыву ў Балгарыі», — пракаментаваў галоўны пракурор Іван Гешаў. Пры гэтым яго ведамства паабяцала, што больш інфармацыі з'явіцца пасля завяршэння расследавання.

Мужчына пад псеўданімам лейтэнант Вальтэр Калашнікаў сцвярджае, што ён лідар гэтых арганізацый. Яго сапраўднае імя — Донча Русеў, і, згодна з публічнай інфармацыяй, ён нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Булгарава, скончыў сяржанцкую школу ў Шумене і да 1981 года служыў сяржантам у танкавай дывізіі ў Айтосе.

У 1996 годзе Русеў фігураваў як уладальнік ахоўнай кампаніі Walter Catani, якая выхвалялася тым, што «склікала» ў Балгарыі сустрэчу лідараў глабальнай бяспекі з удзелам былых афіцэраў «Масада», КДБ і ЦРУ.

Русеў таксама меў шмат іншых бізнэс-прадпрыемстваў, такіх як газета, сэкс-шоп, інвестыцыйныя кансультацыі і крыптавалюты, большасць з якіх пацярпелі няўдачу.

Ён таксама звязаны са старонкай у Facebook пад назвай «Балгарыя і Расія — адна гісторыя, адна мова, адна вера, адзін народ», якая выкарыстоўваецца прарасійскай папулісцкай партыяй «Адраджэнне» для распаўсюджвання перадвыбарных паведамленняў і рэкламы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі2

Школьная рэформа ў Вільні можа прывесці да закрыцця беларускай гімназіі імя Скарыны30

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя33

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць