Грамадства1414

Ціханоўская да гадавіны Плошчы-2010: Усе мы сёння працягваем працу тых, хто быў да нас

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская выдала адмысловы зварот, прысвечаны падзеям, што адбыліся роўна 12 гадоў таму, — гвалтоўнаму разгону сілавікамі шматтысячнай Плошчы, удзельнікі якой выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Гэты рух тады яшчэ не займеў масавай падтрымкі ў грамадстве, але заняў сваё месца ў гісторыі.

Святлана Ціханоўская піша:

«Сёння 12 гадоў з дня Плошчы-2010. Шчыра кажучы, у 2010 годзе я яшчэ не разумела, наколькі важна тое, што адбывалася ў гэты дзень на плошчы.

Але зараз, узгадваючы гэты дзень, я бачу: шлях беларусаў да свабоды пачаўся не ў 2020 годзе — і нават не ў 2010-м, яго беларусы пачалі пракладаць ужо даўно.

І ўсе мы сёння працягваем працу тых, хто быў да нас. Хто стаяў ля вытокаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Хто разам з Зянонам Пазняком адкрыў праўду пра Курапаты. Хто быў побач са Станіславам Шушкевічам і падараваў Беларусі незалежнасць ад СССР. Смелых дэпутатаў, якія абвясцілі галадоўку супраць незаконнага рэферэндуму ў 1995 годзе, і тых, хто выйшаў на Чарнобыльскі Шлях побач з Алесем Бяляцкім. Хто супрацьстаяў дыктатуры усе гэтыя гады: начаваў у намётавым гарадку ў 2006-м, слухаў прамову Някляева ў 2010-м, падтрымліваў Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву ў 2020-м.

Кожнаму пакаленню ў нейкі момант здавалася, што, магчыма, намаганні былі дарэмнымі. Але кожны раз на месца аднаго несправядліва асуджанага ці збітага чалавека прыходзіла некалькі новых. Штораз з'яўляліся новыя і новыя людзі, гатовыя працягнуць шлях папярэднікаў і разам адстойваць праўду.

Усе мы сёння разумеем, што беларускі рух не можа спыніцца. Гэта доўгі шлях, які мы павінны прайсці агульнымі намаганнямі. І калі мы будзем памятаць, на чыіх плячах стаім сёння, мы можам быць упэўненыя: побач з намі на гэтым шляху абавязкова будуць з'яўляцца новыя вольныя беларусы.

Бо нават сярод тых, хто чытае гэты тэкст, ёсць тыя, хто толькі ў 2020-м, у 2021-м ці нават у 2022 годзе зразумеў, што адбываецца ў нашай краіне і што так працягвацца больш не можа. Многія толькі зараз разумеюць, чым пагражаюць нам такія рэчы, як сённяшняя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, цынічна прызначаная ў гістарычны для беларускага народа дзень.

На сваім шляху мы рызыкуем усім. Сёння мы рызыкуем страціць незалежнасць, гэта значыць — страціць сваю краіну, свой любімы дом. Але я ведаю, што мы не дазволім гэтаму адбыцца.

Да нашага шляху да свабоды, распачатага яшчэ да нас, павінны далучыцца як мага больш новых людзей. А наша з вамі задача — быць дастаткова адкрытымі і сумленнымі, каб яны маглі пазбегнуць нашых мінулых памылак і, абапіраючыся на ранейшы вопыт, быць з намі — і быць лепшымі за нас».

Каментары14

  • даведка
    20.12.2022
    Вот читаю я обращения за чужим коллективным авторством от имени Светланы Тихановской и не хватает мне самой малости, чтобы в них поверить... Подписи в духе "Зварот з-пад шыбеніцы".
  • Справядлiвы
    20.12.2022
    А дзе ты была у 2010?! Катлеты смажыла?!
  • ром
    20.12.2022
    //гэты рух тады яшчэ не займеў масавай падтрымкі ў грамадстве//
    https://nashaniva.com/305823

    то, что всем было пофиг тогда! - есть результат того, что есть сейчас!

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць