«Сімвал адзінства», як называюць яе самі арганізатары, — «рэспубліканская акцыя» ў падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Каранямі яна ідзе ў аўтапрабегі за Лукашэнку ў 2020-м. А яе ўдзельнікі прэзентуюць сябе ў якасці звычайных шасцярэнек рэжымнага механізму.

Удзельнікі ўжо гадамі ездзяць па краіне з песнямі беларускай папсы з калонак і лукашэнкаўскімі сцягамі з вокнаў. А сёлета год сваёй плённай дзейнасці яны адзначылі канцэртам у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў. Вядучай была жонка нябожчыка Уладзіміра Макея Вера Палякова.
Што асабліва адметна, сваім «сімвалам адзінства» арганізатары абралі… шасцярэньку! Гэта тое, што, па іх меркаванні, яднае беларусаў. Актывісты атрымалі ў якасці падарункаў стылізаваныя шасцярэнькі.

Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
https://nashaniva.com/305897